Page 100 - МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту
P. 100

Налево пойдёшь – сыроежки в песке,
                          Направо – маслята в иглице,
                          Прямо пойдёшь – белый гриб в ве-ре-ске…
                          И бьёшь поклоны землице.
                          А в пысинском крае, в Высоком Борке,
                          Стронций да цезий в боровике.
                          В боровике и древесном дымке,
                          В хлебе насущном, в грудном молоке…

                          Поэзия, ты ли её укрепила,
                          Душу мою в чернобыльской мгле?
                          Иначе – какая тайная сила
                          Всё ещё держит меня на земле?..

     Беларускаму паэту надрукавацца на рускай мове ў тыя гады было
няпроста. I ўсё ж два зборнікі яго твораў убачылі свет. Часцей Аляксандр
Мельнікаў друкаваўся ў маскоўскіх часопісах. І на Пушкінскія чытанні
яго часта запрашалі. Масквічы адчулі яго талент. На сёння ў Маскве
Аляксандр Мельнікаў паэт XXІ стагоддзя. А ў нас у канцы 1970-х гадоў
былі на яго незаслужаныя нападкі зайздроснікаў.

     На абарону Аляксандра Мельнікава стаў паэт Аляксей Пысін, думка
якога была ўжо аўтарытэтнай. Літаратурны крытык Мікола Луфераў (ён
быў у сяброўстве з Аляксандрам Мельнікавым) засведчыў у сваіх
успамінах: «Ён (Пысін. – Заўвага В.А.) быў супраць прафсаюзных
адносін да творчасці. Не цярпеў дрэнных вершаў, браў мяне з сабою на
абарону ад беларускіх графаманаў-русафілаў. Чалавек шчодры, ён
блаславіў Мельнікаваў творчую дарогу і прымусіў мяне экспромтам
зрабіць даклад аб яго паэзіі перад ягонымі землякамі ў Галоўчыне
Бялыніцкага раёна».

     У 1983 годзе паэт Аляксандр Мельнікаў падарыў мне зааўтографам
сваю кніжку вершаў «Три слова», а 21 ліпеня 1994 года на кнізе
«Спасибо, жизнь!..» зрабіў уласнаручна надпіс: «Виктору Ивановичу Ар-
темьеву с наилучшими пожеланиями и на добрую память от автора».

     Была з ім у мяне сустрэча на літаратурнай вечарыне ў абласной
бібліятэцы незадоўга ўжо да яго раптоўнай смерці. Ён абяцаў падпісаць
яшчэ адзін аўтограф. А я папрасіў яго зрабіць пераклад на русскую мову
верша Аляксея Пысіна «Знаёмства з вёскай Аўсянкай», які прысвечаны
празаіку Віктару Астаф’еву. Аляксандр Пятровіч добрым ціхім словам
успомніў Аляксея Васільевіча і з радасцю згадзіўся. Але ўжо не паспеў
зрабіць.
   95   96   97   98   99   100   101   102   103   104   105