У першыя гады савецкай улады была адкрыта Нежкаўская пачатковая школа. Першымі настаўнікамі гэтай школы былі муж і жонка Каранчук. Школа была невялікай. Вечарамі ў школе быў адкрыты лікбез, дзе вучыліся дарослыя, ліквідавалі сваю непісьменнасць.
У 1932 годзе ў вёсцы Нежкаў была адкрыта сямігадовая школа. Неабходна было больш класных кабінетаў. Таму былі пабудаваныя яшчэ 2 будынкі. Павялічылася ў школе колькасць настаўнікаў і навучэнцаў. Першым дырэктарам сямігадовай школы быў Драніцкі А. В. Лужанкоў Я.Ф працаваў дырэктарам школы да 22 чэрвеня 1941 года.
Настаўнікамі ў школе працавалі: Пятроўскі Д. Б., Набудрова А. Ф., Дубовік В. С., Булдова К., Станкевіч Т., Рудзеня, Кандратовіч, Дамоўская. Многія настаўнікі мелі сярэднюю і няскончаную вышэйшую адукацыю, вучыліся завочна.
У 1937 годзе Нежкаўскую сямігадовую школу скончыла Гарноўская Валянціна Казіміраўна. Пазней яна будзе працаваць у гэтай жа школе настаўнікам пачатковых класаў.
Даваенныя выпускнікі сямігадовай школы працавалі ў розных сферах: Вільчынскі Вітаўт – вайсковец, палкоўнік, Вільчынскі Кірыл – лётчык, Ражкова Н. В., Гапееў Н. П. – лекары, Арлоўская В.М., Іванова Л, Н., Новікава В. – настаўнікі, Блізнякоў А. Я. – старшыня калгаса "Запаветы Леніна".
Падчас вайны ў Нежкаўскай сямігадовай школе размяшчаўся нямецкі гарнізон. У адным з класаў была нямецкая кузня. Уся школа была абнесена двайной сцяной з земляным насыпам. Сцены былі складзены з раскінутых сялянскіх хат. Але не змаглі схавацца немцы за гэтай сцяной, толькі знішчылі школу.
Жнівень 1944 года.
Хутка 1-га верасня, пачатак навучальнага года. Трэба было прывесці школьныя класы ў парадак, ліквідаваць земляны вал. На дапамогу настаўніцкаму калектыву, які складаўся з настаўнікаў: Гольман Н.Р., Дамоўскай Е. Н., Мацура І., Рыбачэнка В., Печкурэнка В. Н., Зубрыцкі Н. і інш. Пад кіраўніцтвам дырэктара Севярнева Ф. М. і завуча Марозавай М.Е., прыйшлі навучэнцы і іх бацькі. Знайшлі на балоце белую гліну, пабялілі сцены, затынкавалі дзіркі, вокны завесілі белым палатном, парты і сталы дало насельніцтва.
Неўзабаве ў войска прызвалі дырэктара Севярнева Ф.М.. Новым дырэктарам была прызначана Марозава М. Я., а завучам – Гольман Н. Р.
У склепе каля школы знайшлі некаторыя школьныя рэчы: падручнікі, алоўкі і школьны званок.
1 верасня 1944 года дзеці селі за парты. І ўжо ў першы пасляваенны год сем класаў скончылі 23 вучня і многія паспяхова паступілі ў сярэднія навучальныя ўстановы. Гэта: Грышанава К., Рагоўцова А. – медвучылішча, Панцялеева Н., Жукава С., Севярнева А. – педвучылішча.
Восенню 1944 года вучні заклалі парк, а вясной кветнікі.
Вельмі шмат у пасляваенны час вучням даводзілася працаваць пасля заняткаў – добраўпарадкоўваць тэрыторыю школы.
Выпускнікі школы выбіралі прафесіі інструктараў, інжынераў, лекараў, настаўнікаў.
Да 1948 года Нежкаўская школа была сямігадовай і яе скончылі 131 вучань.
У 1949-50 навучальным годзе рэзка павялічылася колькасць навучэнцаў. Сюды прыйшлі ў 5-ы клас вучні Рафалаўскай і Вішоўскай пачатковых школ.
У 1950 годзе Нежкаўскую сямігадовую школу рэарганізавалі ў сярэднюю школу. Першым дырэктарам сярэдняй школы была Марозава Марыя Ягораўна.
За 30 гадоў Нежкаўскую сярэднюю школу скончылі 438 вучняў. Значна ўмацавалася матэрыяльная база школы, кабінеты папоўніліся дадатковым раздатачным матэрыялам, настаўнікі ўсе мелі вышэйшую адукацыю.
Сярод медалістаў Нежкаўскай сярэдняй школы былі:
Дзям'янаў А.А.,
Кліменкова Г.М.,
Гарэлік Н.І.,
Новікава Н.І.,
Капыткова І.Л. |