Page 36 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 36
Павялічылася і зона абслугоўвання Вішоўскай бібліятэкі: дабавілася
частка аграгарадка Вішоў і вёска Нежкаў, а агульная колькасць
пражываючых у ёй склала каля 1500 чалавек. Таксама павялічыўся і
кніжны фонд бібліятэкі: так, з улікам аб’яднання, на пачатак 2013 года ён
складаў 16516 экзэмпляраў.
У гэтым жа 2013 годзе была праведзена вялікая работа па ачыстцы
фонда бібліятэкі ад драхлай, састарэлай, дублетнай літаратуры. На
пачатак 2014 года колькасць фонда бібліятэкі складала 14986 экзэмпляраў
выданняў, 12415 з якіх былі кнігі.
У 2014 годзе ў бібліятэку прыйшла
працаваць Гаранінава Таццяна Іванаўна.
З 2013 года асноўным напрамкам
работы Вішоўскай бібліятэкі аграгарадка
Вішоў стала сямейнае выхаванне. Менавіта
гэты напрамак быў асноўным у рабоце
далучанай бібліятэкі ПМК-83-філіяла №5,
таму і аб’яднаная бібліятэка працягнула
работу ў гэтым накірунку. Пры гэтым
бібліятэка абапіралася на мэтавую
бібліятэчную праграму “Усё пачынаецца з сям’і”, а ўсе мерапрыемствы
ажыццяўляліся ў рамках работы сямейнага клуба “Гармонія”, які дагэтуль
дзейнічаў у бібліятэцы ПМК-83.
Паседжанні клуба адбываліся кожную другую пятніцу месяца
акрамя летніх і часцей
праводзілісь сумесна з
Вішоўскім СЦК і ВЧ і
былі напраўлены на
выхаванне значнасці і
цэннасці сям’і.
У 2014 годзе ў
бібліятэку паступалі 43
назвы часопісаў і газет,
з якіх 9 – для дзяцей.
Таксама да паслуг
карыстальнікаў бібліятэка прапаноўвала 38 відаў платных паслуг.
36