Page 32 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 32
У 2009 годзе ў зоне абслугоўвання Вішоўскай бібліятэкі пражывала
660 чалавек і яе паслугамі карысталіся 309 чытачоў.
Фонд біліятэкі за 2009 год папоўніўся на 515 экзэмпляраў кніг і
брашур і па стану на 01.01.2010 года яго колькасць складала 8546
экзэмпляраў (з іх кніг – 7271 экз.).
Улічваючы рэаліі нашага няпростага жыцця, бібліятэка заўсёды з
асаблівай адказнасцю адносілася да работы з сацыяльна-неабароненымі
групамі насельніцтва. У цэнтры павышанай увагі заўсёды былі інваліды,
пажылыя, адзінокія і адзінокапражываючыя грамадзяне. Акрамя дастаўкі
літаратуры на дом для людзей гэтай катэгорыі бібліятэка арганізоўвала
акцыі да дня пажылых людзей, да дня інвалідаў і г.д. Так, у 2009 годзе
Вішоўскай бібліятэкай сумесна з Вішоўскім СЦКіВЧ была праведзена
акцыя міласэрнасці “Перадай дабро па кругу”, пад час якой работнікі
бібліятэкі і СЦКіВЧ разам са школьнікамі наведалі гэтых людзей,
прынеслі для іх кнігі, прапанавалі пасільную дапамогу па аказанню
розных сацыяльных паслуг.
Хочацца адзначыць, што насельніцтва зоны абслугоўвання бібліятэкі
аграгарадка Вішоў заўсёды было параўнальна маладое. Зыходзячы з гэтага
ў 2009 годзе і было прынята рашэнне арганізаваць пры бібліятэцы
маладзёжны клуб “Маладзёжнае скрыжаванне”. Падлеткавы ўзрост
патрабуе асаблівай ўвагі з боку дарослых, менавіта ў гэты перыяд
фарміруецца характар чалавека, ідзе асмысленне свайго месца ў жыцці.
Юнакі і дзяўчаты ставяць
перад сабой сур’ёзныя
пытанні аб сэнсе жыцця, аб
суадносінах асабістага і
агульнага, аб правах і
абавязках. Ім патрэбна
дапамога ў вызначэнні
спосабаў дзеяння ў тых, альбо
іншых сітуацыях. І гэтую
дапамогу ў некаторай ступені
можа аказаць бібліятэка.
32