Page 31 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 31

З жніўня 2007 года

    бібліятэкарам Вішоўскай

    бібліятэкі                                                    прыйшла

    працаваць Пікас Наталля

    Ўладзіміраўна. У гэтым жа

    2007 годзе вёска Вішоў

    афіцыйна атрымала статус

    аграгагардка і ў назве

    бібліятэкі таксама адбыліся

    змены. Яе поўная назва стала

    наступная:                                                    Вішоўская

    сельская бібліятэка-філіял

    №6 аграгарадка Вішоў.

У 2008 годзе ў бібліятэцы быў завершаны рамонт, які ажыццяўляўся

ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на

2005-2010 годы. Для бібліятэкі была набыта новая мэбля, камп’ютар з

шматфункцыянальным абсталяваннем (прынтар, ксеракс, сканер), а крыху

пазней бібліятэку падключылі і да сусветнай сеткі Інтэрнэт. Усё гэта

зрабіла яе больш прывабнай, сучаснай і мабільнай.

Камп’ютарызацыя значна пашырыла магчымасці бібліятэкі як

інфармацыйнага, адукацыйнага, так і дасугавага цэнтра. Да паслуг

карыстальнікаў былі прадастаўлены багатыя электронныя базы па ўсім

галінам ведаў. Школьнікі і студэнты выкарыстоўвалі іх для напісання

паведамленняў, рэфератаў, дакладаў, курсавых. Бібліятэкары таксама

выкарыстоўвалі камп’ютар пры падрыхтоўцы і правядзенні масавых

мерапрыемстваў: дэманстравалі відэасюжэты, відэа- або слайд-віктарыны,

электронныя прэзентацыі і г.д. Гэта паспрыяла таму, што бібліятэчныя

мерапрыемствы сталі больш яркімі, ўнушальнымі і запамінальнымі.

Таксама набыццё камп’ютара дало магчымасць пашырыць віды платных

паслуг і заробіць больш грошай: гэта і распячатка тэксту, і

ксеракапіраванне, і карыстанне камп’ютарам і інш.

Так бібліятэка аграгарадка Вішоў стала сапраўдным цэнтрам

духоўнай культуры і зносін жыхароў вёсак Аніськаўшчына, Гняздзін,

Крукі і аграгарадка Вішоў. У 2008 годзе ў зоне яе абслугоўвання

пражывала 653 чалавекі. З іх чытачамі бібліятэкі з’яўляліся 306.

31
   26   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36