Page 40 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 40

У 2016 годзе ў зону абслугоўвання Вішоўскай бібліятэкі ўваходзілі 5
населенных пунктаў: аграгарадок Вішоў, а таксама вёскі Нежкаў,
Аніськаўшчына, Гняздзін і Крукі. Па стану на 01.01.2016 года ў іх
пражывала ў агульнай колькасці 1523 чалавека.

       Бібліятэка, як і раней, з’яўлялась сапраўдным інфармацыйна-
культурным цэнтрам для дарослых і дзяцей. У ёй мелася 2 камп’ютары, 2
шматфункцыянальных прыстасаванні, выхад у Інтэрнэт. Бібліятэкары
працягвалі выкарыстоўваць камп’ютарную тэхніку для афармлення
кніжных выстаў, тэматычных папак, а таксама для выпуску выдавецкага
матэрыяла, арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і
выканання платных паслуг.

       Чытачы Вішоўскай бібліятэкі мелі магчымасць карыстацца
электронным каталогам, які адлюстроўвае фонд ДУК “Бялыніцкая
цэнтралізаваная бібліятэчная сетка”, поўнатэкставымі базамі дадзеных
“Мой край – мая Магілёўшчына”, “Таленты роднай зямлі”, а таксама
базамі дадзеных асабістай рэгенерацыі цэнтральнай бібліятэкі: “Радзімая
прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі”, “Літаратурная карта
Бялыніцкага раёна”, “Бялыніччына турыстычная”, “Их именами названы
улицы” і інш.

       Фонд бібліятэкі на 01.01.2016 года складаў 15221 дакумент.
Разнастайнай была і падпіска на перыядычныя выданні: бібліятэка

                                                                40
   35   36   37   38   39   40   41   42   43   44   45