Page 23 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 23

Цярохін, С. Замураваны вынаходца : [Казімір Гаўрылавіч
Чарноўскі — таленавіты вучоны, канструктар першай падводнай
лодкі] / С. Цярохін // Перунова Цяпліца. — Мн., 1993. — С. 85–97.

       Чарноўскі Казімір Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18
т / рэдактар Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 238.

      Чарноўскі Казімір Гаўрылавіч // Бялыніччына : Краязнаўчы
энцыклапедычны даведнік / Уклад. Міхась Карпечанка. — Мінск :
Выдавецтва В. Хурсік, 2011. — С. 133. : фота.

            85 год з дня нараджэння А. П. Мельнікава, паэта

                        Мельнікаў Аляксандр Пятровіч

                                                    (1936–1999)

                                 Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
                           Мельнікаў Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 7
                           студзеня 1936 года ў вёсцы Васількі Бялыніцкага
                           раёна.

                                 Скончыў Галоўчынскую сярэднюю школу,
                           Ленінградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут
                           (1961). З 1961 года жыў у Магілёве, працаваў
                           урачом радыёлагічнай гігіены Магілёўскай
абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі.
      Пачаткам літаратурнай дзейнасці лічыцца 1963 год. Друкуецца з
1966 года. Вершы былі змешчаны ў часопісах «Нёман», «Аврора»,
«Огонек», у зборніку «Дзень паэзіі», «Медицинской газете»,
«Магілёўскай праўдзе» і іншых. Аўтар зборнікаў вершаў «Спасибо,
жизнь» (1977), «Три слова» (1980), «Земля надеется» (1996),
«Избранное» (2000).
      Памёр 12 лютага 1999 года. Памяць ушанавана мемарыяльнай
дошкай, якая ўстаноўлена (2006) на фасадзе будынка Магілёўскага
абласнога цэнтра аховы грамадскага здароўя.

      Літаратура

      Аляксандру Мельнікаву — 60 // Літаратура і мастацтва. — 1996.
— 12 студзеня. — С. 12.

      Арцем’еў, В. Святло паэтавай душы : [успаміны пра паэта
Аляксандра Мельнікава] / В. Арцем’еў // Зара над Друццю. — 2001. —
24 лютага.
   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28