Page 28 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 28

сакавіка 80 гадоў ] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. — 2016. —
23 сакавіка. — С. 3.

      Сухараў Віктар Яфімавіч // Бялыніччына : Краязнаўчы
энцыклапедычны даведнік / Уклад. Міхась Карпечанка. — Мінск :
Выдавецтва В. Хурсік, 2011. — С. 120.

      Яны працавалі ў раённай газеце : [Сухараў В.] // Зара над
Друццю. — 2001. — 14 красавіка. — С. 6.

             70 год з дня нараджэння В. С. Казакевіча, паэта

                         Казакевіч Вячаслаў Сцяпанавіч

                                                         (1951)

                                     Нарадзiўся 26 верасня 1951 года ў
                               Бялынiчах. Пасля заканчэння сярэдняй школы
                               працаваў грузчыкам, качагарам, служыў ў
                               Савецкай армii. Скончыў Вышэйшае ваенна-
                               палiтычнае вучылiшча i фiлалагiчны факультэт
                               Маскоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя М.
                               В. Ламаносава. З`яўляўся навуковым
                               супрацоўнiкам аднаго з музеяў у Маскве.

                                     Вершы В. Казакевiча друкавалiся ў
часопiсе «Юность», а таксама ў калектыўным зборнiку «Молодой
Ленинград». У альманаху «Истоки» (выдавецтва «Молодая гвардия»)
пад рубрыкай «Кнiга ў альманаху» змешчана падборка з 27 вершаў В.
Казакевiча, аб`яднаная загалоўкам «Воблакi за парогам».

      Першыя зборнiкi яго вершаў «Свята ў правiнцыi» i «Хто назаве
мяне братам?» былi выдадзены ў Маскве. За зборнiк «Свята ў
правiнцыi» В. Казакевiч удастоены звання лаўрэата лiтаратурнай
прэмii iмя М. Горкага. У 1997 годзе выйшаў зборнік «Лунат», у 2004
годзе — кніга «Ползи, улитка», а ў 2006 годзе — «Жизнь и
приключения беглеца».

      У Японіі ў перакладзе на японскі язык выйшла эсэ «Прославление
беглеца».

      В. Казакевiч займаецца перакладам на рускую мову вершаў
беларускiх аўтараў.

      Прафесар універсітэта у г. Осака (Японія).
   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32   33