Page 32 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 32

Сухараў, В. Праметэй з Каўказскіх гор : [пра Героя Савецкага
Саюза А. М. Касаева ] / Віктар Сухараў // Зара над Друццю. — 2007. —
15 жніўня. — С. 6.

100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Максімавіча Севярнёва
   вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі

                        Севярнёў Міхаіл Максімавіч

                              (21.11.1921 – 04.04.2012)

                        Міхаіл Максімавіч Севярнёў нарадзіўся 21

            лістапада 1921 года ў пасёлку Север

            Галоўчынскага сельсавета.

                        Скончыў Галоўчынскую СШ, Беларускі

            політэхнічны інстытут.

                        Працаваў загадчыкам лабараторыі,

            дырэктарам Цэнтральнага НДІ механізацыі і

            электрафікацыі       сельскай        гаспадаркі

Нечарназёмнай зоны СССР; у 1972-1976 гадах – намеснік старшыні

Савета міністраў БССР.

Стварыў навуковую школу ў галіне механізацыі

сельскагаспадарчай вытворчасці.

Аўтар і сааўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 16

манаграфій. Некаторыя з іх апублікаваны ў ЗША, Германіі,

Швейцарыі.

Меў 30 аўтарскіх пасведчанняў аб вынаходніцтве.

Вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, доктар

тэхнічных навук (1964), прафесар (1969), акадэмік Нацыянальнай

акадэміі навук Беларусі (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі

(1978) .

Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума

ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны” і шматлікімі

медалямі.

Памёр 04.04.2012 года.
   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36   37