Page 34 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 34
Літаратура
Гришанова, Л. Васильковое небо Димитриади : [о творчестве
художника Димитриади П. И.] / Л. Гришанова // Могилевские
ведомости. — 2009. — 11 апреля. — С. 9.
Дзімітрыядзі Павел Іванавіч // Бялыніччына : Краязнаўчы
энцыклапедычны даведнік / Уклад. Міхась Карпечанка. — Мінск :
Выдавецтва В. Хурсік, 2011. — С. 50.
Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Бялыніцкага раёна : [пра
П. Дзімітрыядзі] // Зара над Друццю. — 2008. — 8 кастрычніка. — С. 7.
Карпечанка, М. У сааўтарстве з роднай прыродай : [аб творчасці
мастака Паўла Дзмітрыядзі] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю.
— 2019. — 18 верасня. — С. 5. — (Бялыніччына літаратурна-
мастацкая).
Магілеўчык, С. Каб “царскім” шляхам прайсці па жыцці… :
[сустрэча мастака Паўла Дзімітрыядзі з вучнямі Вішоўскай школы] /
Святлана Магілеўчык // Зара над Друццю. — 2016. — 17 снежня. —
С. 3.
85 год з дня нараджэння Р. І. Сарокі, паэта
Сарока Рыгор Ільіч
(1936)
Нарадзіўся ў вёсцы Мокравiчы Бялынiцкага
раёна 25 снежня 1936 года. Прафесiйны ваенны.
Вайсковую службу праходзіў у розных рэгіёнах
СССР. Падпалкоўнік у адстаўцы.
Да Рыгора Сарокi паэзiя прыйшла сама.
Пасля аўтакатастрофы цудам застаўся жывым.
Пасля — iнвалiднасць. Але паэзiя заўсёды
крочыць побач з iм. Першы верш надрукаваў у
1983 годзе. Часта друкуецца ў раённай газеце «Зара над Друццю», на
старонках «Мiнскай праўды», «Беларускай нiвы», часопісе «Нёман».
Яго вершы гучаць на беларускiм радыё. У 2002 годзе выйшла
першая кнiга «Остановитесь, люди, на минуту...».
Жыве Рыгор Сарока ў Мiнску.