Page 37 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 37
Да ўвагі бібліятэкараў!
Паважаныя калегі! Прапаноўваем вашай увазе некаторыя формы
бібліятэчнай работы па знаёмтву з важнымі падзеямі гісторыі,
гаспадарчага, культурнага жыцця Бялыніччыны, з жыццёвым шляхам,
прафесійнай, творчай дзейнасцю знакамітых землякоў, людзей, звязаных з
нашым краем, па папулярызацыі літаратуры аб іх як на традыцыйных,
так і электронных носьбітах.
Аформіць:
Юбілейныя выставы, паліцы, выставы-календары, выставы-партрэты,
выставы-прэзентацыі, выставы-прысвячэнні, віртуальныя выставы,
літаратурныя зоны, куткі знакамітых землякоў, куткі роднага краю, зоны
зносін і г.д.
«З Бялынічаў – па ўсім свеце»,
«Зямля, пацалаваная Богам»,
«Землякі – юбіляры»,
«На скрыжалях імклівых гадоў», і інш.
Правесці:
Сустрэчы з цікавым субяседнікам, юбілейныя вечарыны, вечар
успамінаў, творчыя сустрэчы, часы знаёмства, гадзіны гісторыі,
краязнаўчыя часы, урокі радзімазнаўства, урокі мужнасці і патрыятызму,
галерэі гістарычных падзей, краязнаўчыя падарожжы, экскурсы ў гісторыю,
экскурсы ў біяграфію, гісторыка-краязнаўчыя агляды, творчае партфоліа,
дас’е пісменніка, літаратурныя аўтографы, літаратурныя круізы,
літаратурна-патрыятычныя дні, вернісажы літаратурнага жанру,
літаратурныя конкурсы, літаратурныя вячоркі, віктарыны, гучныя чытанні,
радыёперадачы, відэапрэзентацыі, віртуальныя падарожжы, слайд-гутаркі,
слайд-часы гістарычнай асобы, партрэтныя слайд-галерэі і г.д.
Акрамя сцэнарыяў, для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў
можна выкарыстоўваць інфармацыйныя матэрыялы, якія змешчаны ў
тэматычных папках цэнтральнай бібліятэкі:
«Паэт з Васількоў» (А .П. Мельнікаў),
«Край мой там, дзе Друць ільецца»,
«Землякі – юбіляры»,
«Голасам сэрца» і інш.
Спадзяемся, што «Каляндар»
дапаможа вам у рабоце і натхніць на
творчыя пошукі новых формаў работы.