Page 26 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 26

Служыў афіцэрам у Савецкай Арміі (1939–1945).
      Старшы выкладчык кафедры рускай мовы (1946–1962), дацэнт
(1962–1977), загадчык (1969–1973) кафедры беларускай мовы МДПІ
імя А. А. Куляшова.
      «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» А. А. Юрэвіча — у свой час
быў адзін з самых поўных слоўнікаў лінгвістычнай тэрміналогіі ва
ўсходнеславянскім мовазнаўстве. У ім пададзена тэрміналогія, якая
ўзнікла на аснове беларускага моўнага матэрыялу (дзеканне, цеканне,
зацвярдзелыя зычныя і інш.), а таксама на падставе матэрыялаў іншых
моў.
      У працах, прысвечаных пунктуацыі, даецца сістэматычны агляд
нарматыўных і факультатыўных знакаў пунктуацыі ў сучаснай
беларускай мове.
      Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй» (1947),
«Ветэран працы» (1977), Ганаровай граматай Міністэрства асветы
БССР (1971).

            60 год са дня нараджэння Л. Ц. Сідарава, паэта.

                            Сідараў Леанід Цімафеевіч

                                                         (1961)

                                    Паэт.
                                    Нарадзіўся 10 лютага 1961 года ў вёсцы
                              Старая Клява Бялыніцкага раёна.
                                    Закончыў школу, Клімавіцкі саўгас-
                              тэхнікум, універсітэт журналістыкі ў Маскве.
                                    Аўтар 3-х зборнікаў вершаў.
                                    Член саюза пісменнікаў Расіі.
                                    Зараз жыве і працуе ў Мінску.

      Літаратура

      Ісакоў, Дз. Творчая споведзь Леаніда Сідарава: [аб творчай
сустрэчы з вядомым земляком, членам Саюза пісьменнікаў Расіі
Леанідам Сідаравым] / Дзмітрый Ісакоў // Зара над Друццю. —
2013. — С. 2.

      Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Бялыніцкага раёна : [пра
Леаніда Сідарава] // Зара над Друццю. — 2008. — 10 лютага. — С.3
   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31