Page 22 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 22
230 год з дня нараджэння К. Г. Чарноўскага,
аднаго з першых вынаходнікаў падводнага карабля
Чарноўскі Казімір Гаўрылавіч
(1791–1847)
Нарадзіўся ў маёнтку Карытніца Мінскага
ваяводства (зараз Бялыніцкі раён) у 1791 годзе. З
дваран. Адзін з першых вынаходнікаў
падводнага карабля. З 1824 года вучыўся у
Пецярбургу ў Медыка-хірургічнай акадэміі.
У 1829 арыштаваны за прыналежнасць да
рэвалюцыйнага таварыства, зняволены, у 1834
высланы ў Архангельск.
У 1839 за падрыхтоўку паўстання і ўцекаў за мяжу арыштаваны,
высланы ў г. Сарапул (Удмурція), дзе і памёр.
У 1825-1829 гадах распрацаваў праект падводнага карабля.
Першы прапанаваў будаваць карабль цыліндрычнай формы, а корпус
металічны з рухомым перыскопам. Ідэю Чарноўскага ажыццявіў рускі
ваенны інжынер-генерал К. А. Шыльдэр, які першы пабудаваў
металічную падводную лодку (1834). Макет карабля Чарноўскага
экспануецца ў Дзяржаўным музеі БССР.
Літаратура
Дайнека, А. Рэвалюцыянер-вынаходнік : [пра К. Чарноўскага] /
А. Дайнека // Зара камунізму. — 1984. — 1 мая.
Ему обязан российский подводный флот : [о выходце из
Белыничского края К. Г. Черновском, одном из первых изобретателей
подводного корабля] // Магілёўкія ведамасці. — 1999. — 6 лютага. —
С. 14.
Карпечанка, М. Вынаходнік і рэвалюцыянер Казімір Чарноўскі :
[нарысы] / Міхась Карпечанка // Імёны ў кантэксце эпох / Міхась
Карпечанка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — С. 292–297.
Кароль, У. Вынаходства робіць гонар аўтару / У. Кароль // Зара
камунізму. — 1985. — 26 лютага. — С. 3.
Карпечанка, М. Вынаходнік і рэвалюцыянер Казімір Чарноўскі :
[аб жыцці і дзейнасці знакамітага земляка] / Міхась Карпечанка // Зара
над Друццю. — 2012. — 18 жніўня. — С. 2.