Page 20 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 20
50 год са дня ўтварэння
народнай агітбрыгады «Заўсёды ў дарозе»
Народная агітбрыгада «Заўсёды ў дарозе» створана ў 1971
годзе, кіраўнікі: Т. С. Падымака (1971-1985), Т. I. Галіцына (1985-
1987), 3. I. Білык (1991-1996), А. I. Аксінская.
З 1999 года — Н. В. Кузняцова.
Зараз кіраўніком з’яўляецца Чачура Таццяна Рыгораўна.
Калектыў — дыпламант першага Ўсесаюзнага фестывалю
самадзейнай мастацкай творчасці, лаўрэат абласнога конкурсу,
прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа,
дыпламант абласнога конкурсу агітбрыгад 1983 года, пераможца
абласнога конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння
М. Гарэцкага.
Званне “народнага” прысвоена ў 1983 годзе.
За перыяд існавання калектывам агітбрыгады падрыхтавана
больш за 40 праграм і канцэртных нумароў.
24.12.2013г. рашэннем Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай
работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама
перапрафілявана ў тэатр мініяцюр «Імпульс».
20 год са дня заснавання
прэміі «Чалавек года»
Прэмія «Чалавек года» — штогадовая прэмія Бялыніцкага
райвыканкама.
Заснавана ў 2001 годзе.
Прысуджаецца жыхарам раёна за высокія дасягненні ў вытворчай
сферы, невытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Лаўрэатамі яе
(па стане на 2011) з’яўляюцца: Рыгор Кузняцоў, Святлана Лянеўская,
Яўген Люцікаў, Аляксандр Котаў, Валянціна Лапацентава, Яўген
Чарнякоў, Ларыса Смаргунова, Уладзімір Раманенка (тройчы), Тамара
Адамовіч, Тамара Хітрыкава, Наталля Буянава, Ганна Бубенка,
Святлана Кунцэвіч, Андрэй Анцыпіровіч, Раман Міхаль, Мікалай
Пашкоўскі, Андрэй Кунцэвіч, Аляксандр Лапацентаў, Андрэй
Царыкаў, Юрый Марцінкоў, Аляксандр Нізаўцоў.
Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама
«Чалавек года» з’яўляюцца бялынічане Святлана Лянеўская, Віктар