СТУКАЧОЎ МІКАЛАЙ ЦІТАВІЧ

Нарадзіўся 20 снежня 1920 года ў вёсцы Гняздзін Вішоўскага сельскага Савета Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў курсы бухгалтараў.
Пасля вучобы служыў у Чырвонай Арміі: знаходзіўся на службе ў горадзе Львоў да 1940 года.
У 1941 годзе Мікалай Цітавіч пайшоў на фронт. За гады Вялікай Айчыннай вайны дайшоў да Берліна. Будучы на фронце, уступіў у рады КПСС. Служыў да мая 1946 года.
Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску і да 1952 года працаваў на пункце па прыёму бульбы ў вёсцы Нежкаў.
У 1952 годзе ў якасці палітработніка быў прызваны ў рады Савецкай Арміі.
Служыў у ваенным гарадку Мышанка Капаткевічскага раёна і ў горадзе Мазыры.
У 1954 годзе па распараджэнню Варашылава быў звольнены ў запас.
Вярнуўшыся на радзіму, быў абраны старшынёй калгаса імя Калініна Вішоўскага сельскага Савета. На гэтай пасадзе працаваў 10 год.
У 1964 годзе Мікалай Цітавіч быў пераведзены на работу інструктарам Бялыніцкага райкама партыі. Пасля – абраны старшынёй Вішоўскага сельскага Савета дэпутатаў. На гэтай пасадзе працаваў 13 гадоў, а затым пайшоў на заслужаны адпачынак.
За гады Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі “За адвагу”, “За абарону Масквы”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу  над Германіей у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За вызваленне Варшавы”.
Пасля вайны быў узнагароджаны медалём “За доблесную працу ва ўзнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”, іншымі медалямі.
Памёр Мікалай Цітавіч 1 чэрвеня 1991 года.