Нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Вішоў.
Краязнаўца, з’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Натхненне”.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Магілёўскія педвучылішча і педагагічны інстытут імя А. Куляшова.
Працаваў настаўнікам Вішоўскай СШ, у рэдакцыях Бялыніцкай і Быхаўскай раённых газет.
Яго творы змешчаны ў калектыўных зборніках “Прыдняпроўе”, “Дняпроўскія хвалі”, у перыядычным друку.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За абарону Масквы”, “За Перамогу над Германіяй”.
Памёр у 2009 годзе.