МАРЧАНКА ЯФІМ ЦІМАФЕЕВІЧ

Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Савецкі ваенначальнік.
Скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР.
Генерал-лейтэнант (1959).
Удзельнік савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай войнаў.
Камандуючы 11-й гвардзейскай Чырвонасцяжнай арміі.
Знаходзіўся на ваенна-дыпламатычнай службе ў Чэхаславакіі і Румыніі (1961-1966).
Узнагароджаны двума ордэнамі Ленінаі Чырвоная Зорка, трыма – Чырвоны Сцяг, ордэнамі Суворава II ступені і «Крыж Храбрых» (ПНР), 16 медалямі.
Аўтар неапублікаваных мемуараў «Штурм Берлина глазами командира дивизии».
Памёр 24 студзеня 1980 года.