Нарадзіўся 3 жніўня 1954 года ў вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1976 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма» з 1981 года.
Дэпутат раённага Савета дэпутатаў.
Прыроджаны аграрый, таленавіты аграменеджар, стварыў разам з камандай аднадумцаў самадастатковую сістэму матывацыйнай рэгуляцыі сельгасвытворчасці, у аснову якой пакладзены не толькі найноўшыя тэхналогіі і тэхніка, але і чалавечы фактар, што скіравана, у тым ліку, і на падрыхтоўку і выхаванне прафесіяналаў АПК.
Заслужаны грамадзянін Бялыніцкага раёна, кавалер ордэнаў Айчыны ІІІ ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Свяціцеля Кірылы Тураўскага, уладальнік нагруднага знака Міністэрства культуры Беларусі «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», лаўрэат спецыяльных прэмій Бялыніцкага райвыканкама і Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года».
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.
Адраджэнец праваслаўнай веры на Вішоўшчыне. Ініцыятар і заснавальнік музея этнаграфіі і гісторыі СВК «Калгас «Радзіма», Вішоўскай карціннай галерэі.
Арганізатар правядзення ў аграгарадку Вішоў Міжнародных пленэраў па жывапісу «Вішоўскія краявіды», шматлікіх грамадска-рэзанансных сацыяльна-культурных акцый.
Імя Лапацентава А. М. занесена ў Кнігу Славы Магілёўскай вобласці.
Рашэннем Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў № 11-3 ад 20 мая 2011 года Лапацентаву Аляксандру Міхайлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна» за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Бялыніцкага раёна, актыўную дэпутацкую дзейнасць, прапаганду духоўных, маральных і эстэтычных каштоўнасцяў сярод насельніцтва. |