Іван Сяргеевіч нарадзіўся ў вёсцы Малы Нежкаў Вішоўскага сельскага Савета.
Іван Сяргеевіч – вучоны інжынер. У свой час загадваў кафедрай электрыфікацыі чыгункі Маскоўскага інстытута шляхоў зносін імя Андрэева.
У 1933 годзе ён быў абвінавачаны і па прыгаворы “тройкі” на пяць гадоў адпраўлены ў лагер паблізу горада Ціміртаў. 5 ліпеня 1938 года Івана Сяргеевіча паўторна арыштавалі ў горадзе Мар’інску.
Па афіцыйнай версіі Іваноў І.С. памёр у лагеры.
Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 12 верасня 1957 года.
Да ліку яго работ належаць “Автономные моторные вагоны” (1929 г.), а таксама “Расчёты цепной подвески контактных линий электрических железных дорог” (1932 г.).