ГАНЧАРОЎ ГЕНАДЗЬ АРКАДЗЬЕВІЧ

Нарадзіўся ў 1961годзе ў вёсцы Нежкаў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Вядомы расійскі гіпнолаг.
Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі.
Заснавальнік і кіраўнік Маскоўскай школы гіпнозу (1987).
Уладальнік гран-пры Міжнароднага кангрэсу экстрасенсаў (Токіа, 1992).
Аўтар дзясяткаў практычных методык, у тым ліку па ахове арганізма ад стрэсаў і зморанасці, пагружэнні ў глыбокую медытацыю, узнаўленні структуры асобы, кадзіраванні, падкантрольным снабачанні, выхаванні ў час сну, уваходах у рэсурсны стан псіхікі чалавека і іншых.
Аўтар кніг «Школа гіпнозу. I ступень», «Школа гіпнозу. II ступень», «Сугестыя: тэорыя і практыка», «Энцыклапедыя гіпнозу», «Гіпноз і самагіпноз – 100 сакрэтаў вашага поспеху», «Сакрэты прафесіі гіпнатызёра», «Курс аўтатрэнінгу» і іншых.