БЕКАРЭВІЧ СТЭФАН МІХАЙЛАВІЧ

Стэфан Міхайлавіч пэўны час з’яўляўся святаром Нежкаўскай Петрапаўлаўскай царквы, законавучыцелем Крукаўской царкоўнапрыхадской школы Нежкаўскай воласці.
З’яўляецца пачынальнікам краязнаўчага вывучэння Бялыніччыны.
На працягу 1864-1865 гадоў С.М.Бекарэвіч друкаваў этнаграфічна-фальклорныя нарысы на старонках “Магілёўскіх губернскіх ведамасцяў”, якія і па сёння захавалі сваю інфармацыйна-навуковую каштоўнасць: “Сельскія нарысы. Сяло Нежкаў”, “Вясельны абрад у сялян у прыходзе с.Нежкаў Магілёўскага павета” і іншыя.