Вішоўская сярэдняя школа была ўтворана ў 1980 годзе, пасля аб'яднання Нежкаўскай сярэдняй школы і Вішоўскай васьмігадовай школы.
У школе налічвалася 16 класаў-камплектаў.
Займаліся 489 навучэнцаў.
Агульная колькасць педработнікаў – 47.
З іх мелі вышэйшую адукацыю – 38.
Мелі вышэйшую катэгорыю – 9, першую катэгорыю – 14, настаўнікаў – выпускнікоў Нежкаўскай школы – 15.
Абслугоўваючы персанал – 24.
У грамадскіх арганізацыях налічвалася: акцябрат – 146, піянераў – 204, камсамольцаў – 140.
Дырэктар школы – Куляшоў Іван Андрэевіч.
Завуч школы – Каранёўская (Шакура) Лілія Фёдараўна.
Арганізатар школы – Канопліч Валянціна Савельеўна.
Школа працавала ў адну змену. Навучэнцы пачатковай школы займаліся на пяцідзёнцы.
У навучэнцаў 5-11 класаў – шасцідзённы вучэбны тыдзень.
Школа працавала па індывідуальным вучэбным плане.
Былі два класы з праграмай паглыбленага вывучання беларускай мовы і матэматыкі. Распрацавана праграма развіцця школы. Складзеныя праграмы «Адораныя дзеці», і «Здаровы лад жыцця».
Праводзіліся метадычныя фестывалі, конкурсы педагагічнага майстэрства «Настаўнік года».
Арганізавана спаборніцтва на лепшы клас па санітарным стане.
У школе працавалі 15 прадметных гурткоў і гурткоў па інтарэсам, спартыўных секцый і гурткоў на базе школы – 6, ад раённага турыстычнага цэнтра – 5, ад раённага цэнтра арганізацыі вольнага часу – 4.
Музычную школу наведвалі 20 навучэнцаў, школу мастацтваў – 35.
Школу наведвалі навучэнцы з вёсак: Вішоў, Нежкаў, Камяніца, Сіпайлы, Гняздзін, Ермалавічы.
Шэфамі Вішоўскай сярэдняй школы з'яўляліся: калгас "Радзіма", калгас "Запаветы Леніна", калгас ім. Фрунзе, ПМК – 83.
У 1981 годзе 8 класаў скончылі 57 вучняў. Выпускнікоў было – 33. |