У гістарычных дакументах у вёсцы Вішоў школа згадваецца ў 1897 годзе як школа граматы.
Вішоўская васьмігадовая школа існавала з 1955 па 1980 гады.
У школе навучалася 140-150 дзяцей з вёсак Вішоў, Галубоўка, Ермалавічы, Гняздзін, Туалін.
У школе працавалі кабінеты фізікі, хіміі, працы. Класаў было па адным у кожнай паралелі, але дзяцей у класах было больш за 30 чалавек.
У 1976 годзе збудавалі асобным будынкам сталовую.
Дырэктарамі Вішоўскай школы былі: Астрэйка, Лебедзеў, Ерухімовіч Кім Паўлавіч, Лындаў Мікалай Міхайлавіч (з 1964 па 1970 год працаваў завучам школы, а з 1970 па 1980 год – дырэктар школы).
З дня адкрыцця ў школе працавалі наступныя настаўнікі:
Сідарэнка Іван Цімафеевіч – беларуская мова;
Куляшоў Іван Андрэевіч – фізіка;
Лапацентава Ганна Іванаўна – геаграфія;
Куляшова Таісія Іванаўна – руская мова;
Жукава Валянціна Іванаўна – пачатковыя класы;
Хадорчанка Вера Кузьмінішна – матэматыка;
Лазорэва Ларыса Пятроўна – біялогія, хімія;
Цыркуноў Васіль Емяльянавіч – фізкультура;
Пліндоў Алег Мікалаевіч – руская мова;
Дзімітрыядзі Іван Пятровіч – фізіка;
Кастрыцкая Людміла Аляксандраўна – пачатковыя класы;
Лазарэнка Людміла Іванаўна – беларуская мова;
Капыткова Ірына Леанідаўна – беларуская мова;
Каваленка Т.Е. – матэматыка.
Цумарава Кацярына Міхайлаўна – настаўніца;
Лындава Наталля Мікалаеўна – бібліятэкар.
У школе быў дружны працавіты калектыў. Усе настаўнікі былі маладыя, энергічныя, творчыя. Многія вучыліся завочна ў педінстытуце ў горадзе Магілёве.
Пры школе быў прысядзібны ўчастак у памеры аднаго гектара. Там навучэнцы з дапамогай педагогаў саджалі бульбу, капусту, агуркі, моркву.
Часам сеялі лён. Улетку навучэнцы працавалі ў калгасе. За прэміі, якія налічаў калгас і за прададзеную прадукцыю з участку, навучэнцы здзяйснялі экскурсіі і паездкі ў Мінск, Маскву, Ленінград, а настаўнікі – у Літву, Вільнюс, Каўнас, Панівежус.
У школе быў хор, удзельнікі якога выступалі ў вёсцы Вішова, Бялынічах і Магілёве.
Навучэнцы Вішоўскай васьмігадовай школы ўдзельнічалі ў алімпіядах, займалі прызавыя месцы.
За добрую падрыхтоўку школы да новага навучальнага года калектыў неаднаразова займаў першыя месцы і ўзнагароджваўся граматамі і прэміямі.
Многія вучні вучыліся на выдатна.
Пасля заканчэння Вішоўскай васьмігадовай школы навучэнцы працягвалі вучыцца ў Нежкаўскай сярэдняй школе, Бялыніцкім СПТВ, Магілёўскіх ГПТУ, тэхнікумах, ўладкоўваліся працаваць у калгасах «Радзіма», «Фрунзе», «Запаветы Леніна».
У 1980 годзе, пасля будаўніцтва двухпавярховага будынка школы ў вёсцы Вішоў, адбылося аб'яднанне Нежкаўскай сярэдняй школы і Вішоўскай васьмігадовай школы ў Вішоўскую сярэднюю школу. |