У мінулы аўторак на Бялыніччыне знаходзілася літоўская дэлегацыя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых воінаў-“афганцаў” i прадстаўнікoў шэрагу грамадскіх аб'яднанняў патрыятычнай накіраванасці. Паездка гэта адбылася па ініцыятыве амбасады Рэспублікі Беларусь у Літве.
Літoўскix гасцей (на здымку) бялынічане хлебам-соллю сардэчна cycтрэлi на мяжы Mariлёўскай i Мінскай абласцей.
Уражваючым i кранальным атрымалася для ix наведванне аднаго з лепшых сельгаспрадпрыемстваў Бялыніччыны – СВК “Калгас “Радзіма”, якое вось ужо трыццаць першы год узначальвае Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Аляксандр Лапацентаў.
Госці з цікaвасцю паслухалі невялічкі канцэрт, падрыхтаваны Bішоўскімi аматаpaмi мастацкай самадзейнасці, а таксама аповед Аляксандра Лапацентава пра гісторыю, сённяшні дзень i перспектывы развіцця сельгаскааператыва, аб прынятых у гаспадарцы мерах матэрыяльнага i маральнага стымулявання калгаснікаў, вядзення iмi здаровага ладу жыцця, аб заахвочванні мясцовых школьнікаў, падтрымцы вясковага праваслаўнага прыхода.
– Да глыбіні душы ўражаны і крануты пабачаным і пачутым, – расказвае старшыня літоўскага Фонда інвалідаў вайны у Афганістане Аляксандр Літвіненка. – Усе мы, знаходзячыся на Беларусі у Бялыніцкім раёне, адчулі такую душэўную раўнавагу i спакой, пра якія можна толькі марыць. Не ведае межаў i маё захапленне працавітымі i шчырымі беларусамі. Асаблівыя словы падзякі адрасую старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандру Лапацентаву.
Завейны, М. Дарогамі дружбы і памяці / Міхась Завейны // Зара над Друццю. – 2011. – 28 мая. – С. 2. |