Фермер сялянскай гаспадаркі «Biшoў» В. I. Чаркасаў:
 
"МЫ НЕ МАГІЛЬШЧЫКІ КАЛГАСАЎ I САЎГАСАЎ..."

На землях калгаса «Радзіма» размешчана фермерская сялянская гаспадарка «Biшoў». Яе калектыў вырошчвае не толькі зерневыя i прапашныя культуры, гадуе жывёлу, ai вырабляе дзвярныя i аконныя блокі. Наш карэспандэнт В. Сухараў сустрэўся з фермерам В.I. Чаркасавым iўзяў у яго інтэрв'ю.

Віктар Іванавіч, ваша сялянская гаспадарка існye ўжо восем гадоў. Скажыце, калі ласка, як вы сталi фермерам i як абжыліся ў Круках?
— Я маю спецыяльнасць горнага інжынера, доўгі час працаваў у шахтах Магадана. Пасля выхаду на пенсію рашыў пагаспадарыць на зямлі. I вось пасля прыняцця рэспубліканскіх законаў, у прыватнасці, “Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі” i закона “Аб уласнасці ў РБ” заключыў арэндны дагавор з калгасам “Радзіма”. Згодна яго, праўленне гаспадаркі выдзеліла 45 гектараў зямлі, дапамагло прыдбаць свіней, кароў і іншае. У пустуючым жывёлагадоўчым памяшканні абсталявалі пакоі, узвялі пілараму і пачалі абжывацца.
За гады фермерства рэалізаваў дзяржаве шмат сельгаспрадукцыі. Летась, напрыклад, сабраў з кожнага гектара па 17 цэнтнераў збожжа, 185 – бульбы і прадаў Магілёўскаму камбінату хлебапрадукта 47 тон зерня.
— Як вядома, галоўная задача фермераў вырошчваць на зямлі збожжа, гадаваць жывёлу, атрымліваць малако i мяса. У вас жа дзейнічае яшчэ i сталярны цэх. Якую ролю ён адыгрывае ў станаўленні i вядзенні гаспадаркі?
— Наш сталярны цэх абсталяваны ўнікальнымі станкамі, на якіх рабочыя на месцы апрацоўваюць не толькі драўніну, а і вырабляюць дзвярныя і аконныя блокі. Іх, дарэчы, пастаўляем на новабудоўлі нашага раёна і Магілёва, у тым ліку і для домікаў еўрастандарту, якія ўзводзяцца ў бялыніцкіх калгасах. Цэны на сталярныя вырабы ў нас значна танейшыя, чым скажам, на дзяржаўных прадпрыемствах. Ад іх продажу атрымліваем добры прыбытак, які выкарыстоўваем на далейшае развіццё ўласнай матэрыяльна-тэхнічнай базы.
–  А хто ж вам аказвае дапапамогу ў развіцці фермерства?
– У мяне склаліся добрыя адносіны са старшынёй калгаса “Радзіма” А.М. Лапацентавым, які дапамагае нам насеннем матэрыялам, прапольваць зерневыя культуры гербіцыдамі і г. д.
Ну, а дзяржава, натуральна, дае крэдыты на набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў. Сёлета, напрыклад, за кошт гэтага правялі ўвесь комплекс вясенне-палявых работ, заканчваем будаўніцтва збожжасклада і свінарніка на 500 галоў.
На нашай фермерскай сядзібе працуюць сушылка, піларама, будуюцца грамадскія памяшканні. У аснову развіцця ўласнай гаспадаркі пакладзены распрацоўкі інстытута «Грамадзянпраект», i мы ix паспяхова ажыццяўляем, хоць рабіць гэта часам прыходзіцца нялёгка.
— Biктap Іванавіч, а як абстаяць у вас справы з рабочай сілай? Ці вялікі заробак у вашых падначаленых?
— Сёння ў нашым штаце налічваецца больш 20 рабочых. Гэта ў асноўным механізатары, жывёлаводы, сталяры, будаўнікі. Звычайна ix месячны заробак вагаецца ад пяці да дваццаці мільёнаў рублёў. Ён выдаецца ў строга вызначаны дзень, без затрымкі. Дарэчы, у нас, як i на дзяржаўных прэдпрыемствах, рабочым прадастаўляецца штогадовы водпуск, аплачваюцца лісткі непрацаздольнасці i іншae.
Заадно скажу, што ў нашым калектыве ўсталёўваецца ідэальная працоўная дысцыпліна. Гультаям i п'яніцам у ім не месца. Вось днямі развіталіся з трымя рабочымі, якія нядбайна адносіліся да выканання cвaix абавязкаў, п'янствавалі.
— I апошняе пытанне: што зараз больш за ўсё непакоіць фермера?
— Вельмі моцна б'юць нас усялякія падаткі. Летась, напрыклад, па маёй гаспадарцы агульная сума падатку i грашовых збораў дасягнула 428,4 мільёна рублёў. На маю думку, для сялянскіх фермерскіх гаспадарак трэба наогул на працягу 3-5 гадоў адмяніць падаткі, пакуль мы грунтоўна не станем на ўласныя ногі. Па-другое, нам трэба неадкладна зрабіць вентыляцыю ў сталярным цаху, аднак крэдыт для гэтай мэты дзяржава не выдзяляе.
І, па-трэцяе, у нашым раёне зарэгістравана больш фермерскіх гаспадарак і кожная, як кажуць варыцца ва ўласным саку. З намі рэдка сустракаюцца спецыялісты, кіраўнікі раёна. Таму пажадана, каб у раёне была створана фермерская асацыяцыя, якая б пастаянна цікавілася нашымі працоўнымі справамі, аказвала ўсемагчымую дапамогу ў набыцці крэдыта і развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці. Мы ж не магільшчыкі калгасаў і саўгасаў, а стваральнікі навай формы гаспадарання на зямлі-карміцельцы.


Сухараў, В. Мы не магільшчыкі калгасаў і саўгасаў… : фермер сялянскай гаспадаркі “Biшoў” В. I. Чаркасаў / Віктар Сухараў // Зара над Друццю. – 1999. – 16 чэрвеня. – С. 3.