Мінула крыху больш за 70 гадоў з таго часу, як у вёсцы Biшoў з xyтapcкix гаспадарак быў утвораны калгас. Яго назвалі па iмeнi ўсесаюзнага старасты М. I. Kaлiнiнa, а першым старшынёй гэтай калектыўнай гаспадаркі быў выбраны Фёдар Сцяпанавіч Далінін. Неўзабаве калгас імя Калініна ўзначаліў Мікалай Kapпaвiч Галалобаў.
Цэнтральная сядзіба гаспадаркі размяшчалася на хутары Карпа Галалобава, у яго хаце знаходзілася i бухгалтэрыя.
Першым улікоўцам быў выбраны Васіль Іванавіч Дарэчкін, а кладаўшчыком – Тарас Лявонавіч Корбат.
У працэсе зменаў жыцця кpaiны развіваўся i калгас. Ён станавіўся па тымчасовых мерках заможным: на палетках працавалі трактары, выкарыстоўваўся прычапны інвентар i сельгасмашыны, хаця пры гэтым шырока скарыстоўвалася і ручная праца аратых, касцоў, жней. За два гады да вайны калгас на ўласныя грошы набывае грузавы аўтамабіль-палутарку “ГАЗ-АА”.
Дваццаціпяцітысячнік Аляксей Іванавіч Нядзведскі i ўдзельнік грамадзянскай вайны Пётр Аляксандравіч Боўдзілаў утварылі мясцовую камсамольскую ячэйку, першымі ў якую запісаліся Барыс Туркоў, Аляксей Другачонак, Сямён Максаў, Аляксей Боўдзілаў.
У 1939 годзе на Бeлapyci пачаўся гэтак званы працэс сцягвання хутароў. Вішоўскія хутары перасялілі ў адну вёску - Biшoў. Тут пачала працаваць пачатковая школа, а у Ермалавічах адкрылася школа працоўнай моладзі, настаўніцай якой была прызначана дачка святара Анастасія Мацвееўна Гінько.
Улетку 1950 года адбылося ўзбуйненне гаспадарак. Biшоўскi калгас імя Калініна, Крукоўскі “Чырвоны баец”, Гняздзінскі імя Будзённага ўтварылі адну гаспадарку, якую назвалі iмя Kaлiнiнa, а крыху пазней перайменавалі ў “Радзіму”.
У розныя гады старшынямі праўлення яе былі М.Т.Стукачоў, П.В.Скрыцкі, М.С.Нікіфараў, В.І. Вададохаў, М. С. Сімчанка, а з 1980 – А. М. Лапацентаў.
Сёння калгас “Радзіма” валодае каля 3 тысяч гектараў сельгасугоддзяў, з’яўляецца гаспадаркай высокай культуры земляробства i жывёлагадоўлі. На цэнтральнай сядзібе сканцэнтраваны асноўныя вытворчыя магутнасці, аб'екты культурна-бытавога i сацыяльнага прызначэння: жывёлагадоўчая ферма, машынна-трактарны парк, зерняток, каўбасны i макаронны цэхі, Дом механізатара, СДК, сярэдняя школа i г. д.
“Радзіма” з’яўляецца адной з самых энерганасычаных гаспадарак раёна. На вытворчасці занята больш за 40 трактароў самых розных мадыфікацый, 9 зернеўборачных камбайнаў, каля 20 грузавых аўтамашын.
За час існавання “Радзімы” 17 калгаснікаў узнагароджаны ордэнaмi і медалямі Т. Е.Сіняўскі, Г К.Варапаеў, Б. С. Гайдураў, С. П. Калакустаў, Г. С. Шаракоўская, Н. I. Міткевіч, А. М. Лапацентаў і іншыя. За працоўныя пocпexi толькі сёлета калгас узнагароджаны трыма Гaнapoвымi пераходнымі сцягамі.
Салаўёва, М. Моцныя духам: старонкі гісторыі / М.Салаўёва // Зара над Друццю. – 2002. – 13 красавіка. – С. 4. |