Гэту сельскую ўчастковую бальніцу з першага ж дня яе функцыяніравання чамусьці мянуюць Нежкаўскай, хоць пабудавалі яе ў 1958 годзе на заходняй ваколіцы вёскі Biшоў. Адсюль да вёскі Нежкаў, што за рэчкай Baбіч, яшчэ ладных паўтара кіламетра. Прасторны бальнічны двор, аздоблены пладовымі i дэкаратыўнымі дрэвамі, па-гаспадарску абгароджаны, добраўпарадкаваны i ва ўсе часіны года ўтрымліваецца ў бездакорным стане.
Бальнічныя койкі тут ніколi не пустуюць. Медыкі стараюцца аказаць своечасова дапамогу cваім пацыентам. Асабліва добрае слова заслугоўваюць урачы другой кваліфікацыйнай катэгорыі Павел Якаўлевіч i Тамара Сцяпанаўна Гарбачовы — муж i жонка. Тут яны працуюць ажно з 1963 года. Тэарэтычныя веды ў спалучэнні з багатай практыкай пастаянна i надзейна дапамагаюць iм беспамылкова знаходзіць самыя аптымальныя метады i сродкі лячэння хворых.
Пры гэтым урачам дзейсна дапамагаюць медработнікі сярэдняга звяна Аліна Шкадрацова i Святлана Казакова, а таксама медсёстры Надзея Варапаева, Тамара Глушакова i іншыя.
На стацыянарным лячэнні ў палатах бальніцы цяпер могуць адначасова знаходзіцца 15 пацыентаў. Ix колькасць у розныя чaciны года, безумоўна, вагаецца. А ўвогуле могуць быць шпіталізаваны адразу да сарака хворых. На шчасце, патрэбы ў гэтым не здаралася, бо не было выпадку ўспышкі эпідэмічных захворванняў. Суцешным для медыкаў з'яўляецца i тое, што прынятыя хворыя пад уздзеяннем медыкаментозных прэпаратаў хто больш хутка, а хто, хоць i спакваля, але становяцца на ўласныя нoгi. Да прыкладу, шпіталізаваны з прастудным захворваннем галоўны заатэхнік калгаса “Запаветы Леніна” Сяргей Самалазаў літаральна праз тыдзень завяршыўшы курс лячэння, зноў прыступіў да выканання cвaix службовых абавязкаў у калгace.
3 пацыентамі-пенсіянерамі ўжо ўнушальнага ўзросту медыкам у бальніцы даводзіцца лячэнне доўжыць тыднямі. Урач Тамара Гарбачова нявесела сведчыць:
— Праблемай для нас з'яўляецца абмежаванасць наяўнага асартыменту медыкаментозных прэпаратаў. Таму іншы раз даводзіцца выкарыстоўваць медыкаменты, набытыя caмiмi пацыентамі ў камерцыйных аптэках, бо бальніца, як вядома, з'яуляецца бюджэтнай установай...
Пяць бальнічных ложкаў выдзелены як сацыяльныя для адзінокіх састарэлых людзей. Гэта з'яўляецца неблагім праяўленнем міласэрнасці.
У памяшканні бальніцы вельмi ўтульна. Харчаванне хворых пацыентаў таксама не выклікае ніякіх нараканняў нi па асартыменту прадуктаў, нi па якасці прыгатавання страў. Гэта ўжо — з актыву шчыравання кухарак Тамары Гарэлік i Галіны Мельнічэнка.
Да шматлікіх паўсядзённых клопатаў i спраў медыкаў тут нярэдка здараюцца ix выезды па трывожных выкліках жыхароў навакольных вёсак на тэрыторыі бальнічнага ўчастка, каб тэрмінова аказаць неадкладную медыцынскую дапамогу тым, хто раптам занядужыў, асабліва дзецям.
Сідарэнка, І. Ёсць у Вішове бальніца: Рэпартаж / І. Сідарэнка // Зара над Друццю. – 1999. – 30 красавіка. – С. 2. |