СУМЕСНАЯ ПРАЦА ПРЫНОСІЦЬ АДЧУВАЛЬНЫ ВЫНІК

Biшоўскi сельскі Савет асаблівая тэрытарыяльная адзінка раёна. Ён з'яўляецца базай для пераймання вопыту дзелавога гаспадарання на зямлі з прыцягненнем ycix суб'ектаў сацыяльнай і вытворчай сферы ў сельскай мясцовасці. Асабліва гэта датычыцца ўзаемадзеяння з СВК “Калгас “Радзіма”, ААТ “ПМК-83 Вадбуд”, Вішоўскай СШ, установамі культуры і прыватнымі прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыi сельсавета.
У бягучым годзе сельсавет заняў першае месца ў рэспубліканскім аглядзе- конкурсе “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм i комплексаў”. Згодна з умовамі гэтага конкурсу, сельвыканкам набраў найбольшую колькасць балаў у сямі намінацыях. Улічваліся эфектыўнасць выкарыстоўваемых зямель, перададзеных у распараджэнне сельскага органа ўлады, санітарны стан i добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мініпалігонаў ЦБА, работа па паляпшэнні знешняга эстэтычнага выгляду паселішчаў i многае іншае. Галоўная роля ў гэтым дасягненні, безумоўна, належыць вынікам працоўнай дзейнасці работнікаў СВК “Калгас “Радзіма”.
– Без перабольшвання хачу сказаць, што дапамога гаспадаркі складае больш за 90%, – адзначае старшыня Biшоўскагa сельсавета Фёдар Рыдзецкі. – Сельгаспрадпрыемства выдзяляе тэхніку i паліва для абкошвання тэрыторый, дапамагае з акультурваннем i ўвядзеннем у севазварот пустуючых зямельных участкаў, аказвае фінансавую падтрымку пры правядзенні вясковых i раённых святаў...
Шмат зроблена працаўнікамі СВК “Калгас “Радзіма” i па добраўпарадкаванні сваёй цэнтральнай сядзібы – аграгарадка Biшoў. За невялікі час тут з'явіліся музей, летні амфітэатр, пабудаваны камфортныя дамы для працаўнікоў гаспадаркі, зараз даводзяцца да ладу хлебапякарня, пасаджаны яблыневы сад у гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па ўсёй тэрыторыі аграгарадка з ранняй вясны i да самых маразоў буяюць сотні кветак, а вуліцу Петрапаўлаўская ўпрыгожваюць пірамідальныя тyi i дэкаратыўныя кустарнікі, набытыя за сродкі сельгаскааператыва.
Плённа супрацоўнічае сельсавет з Biшоўскім участкам БУКП “Жылкамгас”. Камунальнікі прымаюць актыўны ўдзел у суботніках, у добраўпарадкаванні могілак, ліквідацыі аварыйных дрэў, старых будынкаў i несанкцыянаваных звалак. Таксама яны праводзяць вялікую тлумачальную работу сярод насельніцтва па недапушчэнні засмечвання тэрыторый, падтрымцы агульнага парадку вакол cвaix дамоў i населеных пунктаў. Дзякуючы гэтай рабоце значна скараціўся лік прадпісанняў, выдадзеных нядбайным вяскоўцам, а з пачатку гэтага года выяўлены i ліквідаваны толькі 2 несанкцыянаваныя звалкі. На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўсяго толькі адзін палігон ЦБА, замацаваны за работнікамі жылкамгаса. Ён утрымліваецца ў належным санітарным стане.
Эфектыўна зарэкамендаваў сябе i сацыяльны ланцужок: сельскі орган кіравання – стараста вёскі – чалавек. Асабліва гэта датычыцца аддаленых i маланаселеных паселішчаў, дзе стараста з'яўляецца, бадай што, адзінай асобай, да каго можна звярнуцца з хвалюючым пытаннем.
– Многія праблемы, як паказвае практыка, можна вырашыць адразу на месцы, – гаворыць Фёдар Рыдзецкі. – У гэтым якраз i спадзяюся на дапамогу стараст. Яны інфармуюць сельсавет аб санітарным стане паселішча, мoгiлак, калодзежаў, наяўнасці аварыйных дрэў, выяўляюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Цесны кантакт наладжаны з Уладзімірам Салодкім, старастам Навасёлак, Наталляй Люцікавай з Лічынкі, Юрыем Глушаковым з Лямніцы i многімі іншымі.
3 Вішоўскага сельсавета, дарэчы, пачала свой ход ініцыятыва па ачыстцы і рамонце калодзежаў самім насельніцтвам. Першыя тры кропкі пітной вады адрамантавалі ў Нежкаве, два калодзежы давялі да ладу ў Ермалавічах, па адным у Лямніцы i Масцішчы. Часткова дапамаглі з будаўнічымі матэрыяламі мясцовыя прыватныя прадпрымальнікі з Ізобішча i Галубоўкі, астатняе ўзялі з дамоў, якія пайшлі пад знос. Зараз работы па аднаўленні i ачыстцы калодзежаў праводзяцца ва ўcix сельсаветах раёна.
Не застаюцца ў баку ад спраў агульных настаўнікі i вучні Вішоўскай СШ. Яны даглядаюць воінскія пахаванні, збіраюць пластык i макулатуру па дамах і вуліцах аграгарадка. I дзеці, i педкалектыў прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, удзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці, арганізоўваюць выставы дэкаратыўна-ўжытковых вырабаў.
– Пералічваць тых, хто робіць свой унёсак у добраўпарадкаванне роднага куточка, вельмі доўга, – ycмixaецца старшыня сельсавета. – Я адказаў бы на гэта пытанне адным словам: усе! Важную ролю адыгрывае i ўласны прыклад кipaўнікoў арганізацый, напрыклад, старшыні СВК "Калгас "Радзіма" Аляксандра Лапацентава, які адным з першых паказаў, што трэба пакінуць cвaiм нашчадкам квітнеючую зямлю. Не менш важныя i адносіны кожнага чалавека, яго клопат аб заўтрашнім дні, унутраная культура, беражлівасць да ўсяго наваколля i людзей.

Магілеўчык, С. Сумесная праца прыносіць адчувальны вынік / Светлана Магілеўчык // Зара над Друццю. – 2016. – 5 кастрычніка. – С. 3.