Педагагічны калектыў Biшоўскай СШ у сваёй рабоце па арганізацыі працоўнага выхавання вучняў арыентуецца на тое, што агульнаадукацыйная школа павінна рыхтаваць cвaix выхаванцаў да свядомага выбару будучай прафесіі, i што змест такога выхавання заключаецца ў практычным засваенні падрастаючым пакаленнем сацыяльных каштоўнасцей грамадства.
У непасрэднай працоўнай атмасферы вішоўскія школьнікі выхоўваюцца на ўроках, у шматлікіх гуртках, на прышкольным вучэбна-даследчым участку.
Кожны год тут арганізоўваецца работа вытворчай вучнёўскай брыгады. Каля 90 хлопчыкаў i дзяўчынак у летнія канікулы працуюць на выдзеленым праўленнем калгаса “Радзіма” двухгектарным участку. На iм вырошчваюцца буракі, морква, капуста. Некалькі разоў запар вучнёўская брыгада займала прызавыя месцы ў раённым спаборніцтве, а члены яе ўзнагароджваліся грашовымі прэміямі. У мінулым годзе паспрабавалі ўкараніць новую форму apгaнiзацыі летняй працы школьннікаў, сфарміраваўшы з лікy лепшых спартсменаў школы яшчэ адну брыгаду. Палова заробленых iмi сродкаў была патрачана на набыццё спартыўнага івентару i прызоў для заахвочвання пераможцаў спартыўных мерапрыемстваў, а другая выдадзена ў якасці заработнай платы.
3 другога боку, дзякуючы працы вучнёўскай брыгады школьная сталоўка цалкам забяспечваецца агароднінай, вырашчанай рукамі вучняў, а калгас “Радзіма” выдзяляе бульбу. Летась, напрыклад, такім чынам школа атрымала ад туташніх працаўнікоў чатыры тоны «другога хлеба».
Выдатна папрацавалі вішоўcкія школьнікі на палетках падшэфнага калгаса i мінулай восенню. 3 ix дапамогай было сабрана больш за 200 тон бульбы.
Варта адзначыць, што праўленне гаспадаркі цэніць працу школьнікаў, з павагай адносіцца да тых хлопчыкаў i дзяўчынак, якія асабліва вызначыліся. На мiнулагодняй урачыстай лінейцы, для прыкладу, была аб'яўлена падзяка больш чым 20 вучням, а лепшым з ix В. Лянеўскаму, А. Рамнёву, С. Казакову, А. Стральцовай, Н. Папковай уручаны грашовыя прэміі.
ПРАЦОЎНАЕ ВЫХАВАННЕ
Неабходна назваць i яшчэ адну асаблівасць: паміж школай, калгасам i мясцовым Домам культуры здаўна існуюць даволі цесныя сувязі. Складзена праграма сумесных дзеянняў, супрацоўнікі вясковага ачага культуры дапамагаюць настаўнікам у правядзенні агульнашкольных мерапрыемстваў, а школа задзейнічана пры наладжванні масавых мерапрыемстваў у гаспадарцы — на “Свяце сяўбы”, “Дні калгасніка”, “Свяце працы” i г. д.
Скажам, вельмі цікава была арганізавана праграма “Ад усяго сэрца”, героямі якой cталi самыя вядомыя сямейныя дынастыі калгаса “Радзіма” — Сідарэнкі, Дарэчкіны, Лянеўскія.
Заканчваючы навучанне ў школе, кожны падлетак выбірае сабе прафесію. За апошнія пяць гадоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілi 40 выпускнікоў, сем з якіх атрымліваюць прафесію ў Беларускай сельгасакадэміі, 18 вучняў закончылі ПТВ.
На палетках, жнівах i фермах гаспадаркі зараз працуе 39 выпускнікоў Вішоўскай СШ. Большасць з ix дасягнулі значных поспехаў i карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам. Сярод механізатараў руплівасцю, гаспадарскай дбайнасцю вызначаюцца Г. М. Сідарэнка, М. Г. Дарэчкін, М. П. Сідарэнка, А. М. Miткевіч, І. В. Казакоў. Пачынаюць складвацца i новыя сямейныя дынастыі. Святлана Biктapaўна Лянеўская працуе аператарам машыннага даення кароў, яе муж Якаў Іванавіч — жывёлаводам. Іх сын Biктap у час летніх канікул летась працаваў пастухом.
Многія выхаванцы Вішоўскай школы ў час летніх канікул працуюць на жывёлагадоўчай ферме, на збожжатаках, дапамагаючы сваім бацькам. Летась на гэтай працы асабліва вызначыліся А. Куляшова, С. Каштальянаў, А. Фралоў, В. Лазоўскі i іншыя.
Формы садружнасці школы i гаспадаркі самыя разнастайныя: удзел у святах, экскурсіі на жывёлагадоўчы комплекс “Усход”, фермы, машынны двор гаспадаркі, сустрэчы з кipaўнiкaмi, спецыялістамі i перадавікамі.
Напрыклад, на школьнае свята “Хлеб — усяму галава” былі запрошаны намеснік старшыні праўлення гаспадаркі М. М. Нікіфараў, галоўны аграном В. Б. Лазоўскі, брыгадзір паляводчай брыгады Л. Ф. Зайцаў, лепшы механізатар М. I. Дарэчкін. За час гэтай цікавай сустрэчы хлопчыкі i дзяўчынкі даведаліся аб працоўных дасягненнях i праблемах калгаса, бліжэй пазнаёміліся з прафесіямі, якія патрабуюцца гаспадарцы i, канешне, былі запрошаны пасля завяршэння вучобы папоўніць дружную сям'ю хлебаробаў i жывёлаводаў.
Праўленне калгаса стымулюе вучняў за паспяховую вучобу i актыўную грамадскую работу. Па вынiкax кожнай чвэрці школьнікі маюць магчымасць атрымаць стыпендыю, заснавальнікам якой з'яўляецца калектыў гаспадаркі. Калгас таксама выдзяляе грашовыя сродкі на правядзенне вечароў, набыццё cyвeнipaў i прызоў.
Kipaўнік гаспадаркі А. М. Лапацентаў з'яўляецца членам савета школы, пастаянна жыве клопатамі i патрэбамі педагагічнага i вучнёўскага калектываў.
Кунічнікава, А. Школа – калгасу, калгас – школе / А.Кунічнікава // Зара над Друццю. – 1999. – 29 мая. – С.2. |