ЦЯЖКІ ХЛЕБ ВЫСАКАБАЛЬНЫХ ПАЛЁЎ

Хлебнае поле i ў аб'яднанай гаспадарцы СВК “Калгас “Радзіма” застаецца галоўным. Аб яго эфектыўнасці і перспектывах развіцця загадчык эканамічнага аддзела “раёнкі” гутарыў са старшынёй праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандрам Лапацентавым.
Аляксандр Міхайлавіч, скажыце, калi ласка, што ўяўляе сабой збожжавы палетак аб’яднанай гаспадаркі?
– Прыняўшы нядаўна пад сваю эгіду чарговага суседа, мы ў першую чаргу азнаёміліся са станам пасеваў зерневых i зернебабовых культур. Уражанне, прама скажу, не з прыемных. Каля дзвюх соцен гектараў ранніх зерневых наогул уборцы не падлягаюць – нізкарослы ячмень з хілым коласам не апраўдае нават затрат на паліва.
Увогуле ж, да ўборкі мяркую, набярэцца каля 2400 гектараў зерневых i зернебабовых. Па падліках спецыялістаў намалот складзе не менш 8000 тон збожжа.
На хлебную ніву ў складзе механізаванага атрада выйдзе пятнаццаць камбайнаў. Магчыма, нагрузка ў 160 гектараў на адзін агрэгат можа падацца, на першы погляд, велікаватай, але ж трэба ўлічваць, што камбайнавы парк гаспадаркі мае ў сваім складзе сучасныя высокапрадукцыйныя машыны, а экіпажы ўкамплектаваны вопытнымі, дасведчанымі земляробамі, якія яшчэ ў мінулым годзе забяспечылі| тысячатонныя намалоты.
Мяркуючы па прыведзеных лічбах, сёлета вы не разлічваеце на трохсотпудовы ураджай?
– Адназначна не. Думаю, што пры выдатнай арганізацыі жніва, пазбегнуўшы страт на канвееры: поле-збожжаток-элеватар, мы можам разлічваць на сорак цэнтнераў зерня з гектара, пры мінулагоднім паказчыку – 50.
Сто гектараў азімага рапса ўжо ўбрана, i намалот склаў 18 тон маслічнага зерня.
Вам, Аляксандр Міхайлавіч, як кipaўнiкy гаспадаркі, важней за усё мець адпаведны фінансавы вынік, высокую рэнтабельнасць галіны.
– Грашовы эквівалент, вядома, пры любой інфляцыі не губляе свайго значэння. I хачу адзначыць, што сёння выгадная рэалізацыя прадукцыі не менш, а ў іншых выпадках нават i больш працаёмкі працэс, чым яе атрыманне.
Схіляюся да думкі, што ў сучасных умовах гаспадарання найбольш выгадна прадукцыю раслінаводства прапускаць праз жывёлагадоўчы цэх i атрымліваць даход ад рэалізацыі малака i мяса. Такі варыянт у асобных гаспадарках рэспублікі ўжо абкатаны i ён сябе апраўдвае.
Нядаўна, напрыклад, дэлегацыя нашага кааператыву пабывала ў Смалявіцкіх гаспадарках. На асобных фермах сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы тут дасягаюць паўтара кілаграма. А догляд жывёлы спрошчаны да мінімуму. Кармленне, напрыклад, толькі адзін раз у суткі. Затое рацыён падаецца ў кармасумесі, якая балансуецца па ўcix пажыўных рэчывах.
I мы таксама вызначаем адзіны шлях развіцця эканомікі гаспадаркі – гэта шлях інтэнсіфікацыі. Сёлета вырошчваем, напрыклад, 800 гектараў кукурузы, ужо дзесяткі гектараў займаюць гарох “Профіль”, “Дзіяна”, “Пялюшка вегетатыўная жоўтая”. Адным словам, стаўку poбiм на перспектыўныя культуры i сарты з такім разлікам, каб напоўнены iмi рацыён даваў максімальную аддачу малаком i мясам. У такім выпадку хлебнае поле кааператыву прынясе не менш 2,5-3 мільярдаў рублёў даходу. Вось гэта i ёсць фінансавы эквівалент ураджаю.
Падобны маштаб гаспадарання патрабуе тэхнічнага пераўзбраення. Сучасныя тэхналoгii – гэта, у першую чаргу, сучасная тэхніка.
– Па меры свaix фінансавых магчымасцей гаспадарка ўзнаўляе машынна-трактарны парк менавіта высокапрадукцыйнымі i надзейнымі ў рабоце агрэгатамі. Вось характэрны прыклад.
Калі яшчэ нейкіх пяць гадоў назад на хімічную апрацоўку пасеваў мы былі змушаны выдзяляць чатыры трактары з апырсквальнікамі айчыннай вытворчасці, то цяпер усе палi аб'яднанай гаспадаркі апрацоўвае адзін механізатар Аляксандр Казакоў 24-метровым агрэгатам РАУ нямецкай вытворчасцi – якасна, эфектыўна i танна. Toe ж i з камбайнавым паркам.
Цяпер прапрацоўваем схему набыцця трактароў амерыканскай кампаніі Fent. Два такіх агрэгаты, напрыклад, здольны забяспечыць усю раслінаводчую галіну далучанага калгаса імя Леніна. Праўда, кошт ix складзе 530 тысяч еўра. Але ж высокая прадукцыйнасць i пяцігадовая гарантыя дазваляюць забяспечыць хуткую акупнасць укладзеных сродкаў.
Наогул, павышэнне прадукцыйнacцi працы - галоўны накірунак на шляху інтэнсіфікацыі.  I не толькі ў раслінаводстве. Малочны цэх гаспадаркі па айчынных мерках патрабуе сёння, напрыклад, 64 даяркі, а мы скарацілі ix колькасць у дзесяць разоў, бо выкарыстоўваем сучаснае даільнае абсталяванне нямецкай фірмы “Вестфалія”.


Кунцевіч, А. Цяжкі хлеб высакабальных палёў: нашы інтэрв’ю // Андрэй Кунцэвіч. – Зара над Друццю. – 2005. – 28 ліпеня. – С.6.