СВК “Калгас “Радзіма” – адно з самых папулярных месцаў працаўладкавання маладых спецыялістаў у гaлiне сельскай гаспадаркі ў нашым раёне. Яно і не дзіўна: гаспадарка не толькі стабільна развіваецца, але і з кожным годам нарошчвае тэмпы вытворчасці, удасканальвае умовы працы і жыцця работнікаў.
Яшчэ некалькі гадоў таму выпускнікі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў сельскагаспадарчай накіраванасці paбiлі ўсё магчымае, каб пазбегнуць абавязковай адпрацоўкі ў сельскай мясцовасці. Маўляў, там адсутнічаюць неабходныя ўмовы для ракрыцця прафесійных навыкаў, ды і проста для жыцця і адпачынку.
Пасля прыняцця дзяржаўнай праграмы развіцця вёскі сітуацыя змянілася. І зараз усё больш юнакоў і дзяўчат выбіраюць сваім першым месцам працы сельгаскааператывы.
Адным з самых папулярных месцаў працаўладкавання маладых спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі ў нашым раёне з'яўляецца СВК “Калгас “Радзіма”. Яно i не дзіўна; гаспадарка не толькі стабільна развіваецца, але i з кожным годам нарошчвае тэмпы вытворчасці, удасканальвае умовы працы i жыцця работнікаў.
Зараз там шчыруюць 53 чалавекі, узрост якіх не перавышае 35 гадоў. Некаторыя з ix прыйшлі на працу па размеркаванні, іншыя, якія нарадзіліся і выраслі на тэрыторыі Вішоўскага сельсавета, па прыкладзе бацькоў, знаёмых.
Праўленне гаспадаркі з вялікай радасцю сустракае маладых работнікаў i заўсёды падтрымлівае ix.
– Кіраўніцтва нашага сельгаскааператыва робіць стаўку на маладых, – адзначае намеснік старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” па ідэалагічнай рабоце Галіна Шлапакова. – А па-іншаму i быць не можа: моладзь – генератар крэатыўных ідэй, новых падыходаў. А таму мы імкнёмся стварыць для хлопцаў i дзяўчат такія ўмовы, каб яны i не думалі з'язджаць у іншае месца.
У прыватнасці, yciм жадаючым маладым спецыялістам прадастаўляецца жыллё ў інтэрнаце, а сямейным выдзяляюцца дамы сядзібнага тыпу. I, канечне ж, яны атрымліваюць так званыя пад'ёмныя.
Імкнёмся арганізаваць i вольны час рабят. Адразу па прыходзе на працу прапаноўваем iм удзел у мастацкай самадзейнасці, што дарэчы, дадаткова аплачваецца. Апроч гэтага, праводзім шматлікія конкурсы i мерапрыемствы.
Як вынік, многія маладыя спецыялісты пасля абавязковай адпрацоўкі не спяшаюцца шукаць новае месца працы. Пусцілі карані ў вішоўскую зямлю аграном-аграхімік Віталь Іванюшаў, аграном-насеннявод Уладзімір Hapoвiч, ветфельчар Людміла Волкава i іншыя. Некаторыя з ix стварылі сем’і, нарадзілі дзяцей i ўжо лічаць сябе пастаяннымі жыxapaмi аграгарадка Biшoў.
Прыкладам паспяховасці для новага пакалення з'яўляецца былы інжынер-энергетык СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Антонаў, якому не так даўно даверылi пасаду старшыні Biшоўскага сельвыканкама. Як адзначае Аляксандр Сяргеевіч, паспяхова спраўляцца з цяперашнімi абавязкамі яму дапамагае багаты i вельмі карысны вопыт працы ў сельгаскааператыве.
Раўняецца моладзь i на маладога механізатара Юрыя Зайцава, пра якога ў нашым раёне чуў, напэўна, кожны. Нягледзячы на ўзрост, на ўборцы ўраджаю зерня ён дае фору нават больш вопытным калегам.
– На працу ў гаспадарку я прыйшла два гады таму, – расказвае бухгалтар Таццяна Чарнякова. – Мяне вельмі добра тут прынялі i аказалі ўсю неабходную дапамогу. Лiчy, што няма розніцы, дзе шчыраваць: у горадзе або ў вёсцы. Галоўнае, каб праца прыносіла задавальненне i мікраклімат у калектыве быў сяброўскі. А гэта я адчуваю штодзённа.
3 Таццянай згодныя i многія іншыя маладыя спецыялісты i paботнікі СВК “Калгас “Радзіма”. Дарэчы, сёлета ix рады пашырыліся. На працу ў гаспадарку прыйшлі пяць дзяўчат: аграном Марына Рымарава, бухгалтары Bікторыя Сянчыла i Ірына Болдзіна, ветфельчар Алена Маруха i заатэхнік-селекцыянер Наталля Азаронак.
Ірына Болдзіна родам з Biшовa, i на эканамічным факультэце Беларуска-расійскага ўніверсітэтa яна вучылася па накіраванні мясцовай гаспадаркі. А таму загадзя рыхтавалася да вяртання на малую радзіму.
– Я – вясковая дзяўчына, а таму праца у калгасе мяне зусім не палохае, – тлумачыць малады бухгалтар. – Недарэмна ж у народзе кажуць: дзе нарадзіўся, там i прыгадзіўся. Калі падумаць, то намнога лепш бясплатна атрымаць добраўпарадкаваны дом ад дзяржавы ў вёсцы, чым будаваць у горадзе жыллё i пасля на працягу ўсяго жыцця расплачвацца з крэдытамі. Мне, дарэчы, так сама прапаноўвалі дом, але пакуль што жыву разам з маці.
У адрозненне ад Ірыны каранная магіляўчанка Алена Маруха ў сельгаскааператыве апынулася зyciм выпадкова. Па першым размеркаванні яна павінна была ехаць на працу ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Аднак, пагутараўшы з ветурачом СВК “Калгас “Радзіма” Iванам Радоўскім, які якраз завітаў у Клімавіцкі сельскагаспадарчы каледж, папрасіла накіраваць яе ў Бялыніцкі раён.
Вось ужо чацвёрты месяц Алена працуе ветфельчарам МТК у вёсцы Ермалавічы. Праўленне калгаса выдзеліла ёй дом.
– Праца ў СВК “Калгас “Радзіма” з'яўляецца вельмі добрым падмуркам прафесійнага станаўлення моладзі – адзначыла А. Маруха. – Тут шчыруе шмат высокаадукаваных i вопытных спецыялістаў, у якіх ёсць чаму павучыцца.
Па словах Галіны Шлапаковай, прадстаўнікі маладога пакалення СВК “Калгас “Радзіма” добра спраўляюцца са cвaiмi працоўнымі абавязкамі, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці гаспадаркі i, што не менш важна: не баяцца быць ініцыятыўнымі. А ўсё таму, што ведаюць: у сельгаскааператыве ініцыятыўнасць не караецца, а заахвочваецца.
Каралёнак, І. Моладзь выбірае СВК “Калгас ”Радзіма” / Іна Каралёнак // Зара над Друццю. – 2010. – 1 снежня. – С. 2. |