У сельскагаспадарчай вытворчасці ў добрых гаспадароў не бывае галоўных і ўcix іншых галінаў. Да такіх рупліўцаў можна аднесці i старшыню праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА.
Безумоўна, галоўнай казырнай картай гаспадаркі з'яўляецца жывёлагадоўля. На яе працуюць літаральна ўсе падраздзяленні. Выручка, атрыманая пасля рэалізацыі мяса i малака, стабільна трымае на плыву кааператыў. Прыемна адзначыць, што свой уклад у агульную скарбонку даходаў уносяць таксама i мясцовыя садаводы. Гэтай галіне ў сельгаспрадпрыемстве надаюць не менш значную ўвагу.
Kaлi патрапляеш на тэрыторыю калгаснага саду, які займае 100 гектараў, перш за ўсё ў вочы кідаецца яго ўзорная дагледжанасць.
– Усё poбіццa ў адпаведнасцi з тэхналагічнымі патрабаваннямі, – тлумачыць Аляксандр Міхайлавіч. – Сад вельмі любіць клапатлівыя рукі. I абавязкова такія, як у нашага галоўнага садавода Miкіты Балахонцава. Не будзе перавелічэннем, калі скажу, – спецыяліст ад Бога! Ён жыве садам i такіх жа адносінаў патрабуе ад свайго невялікага калектыву. 10-11 чалавек цягам усяго года літаральна няньчацца з кожным пладовым дрэвам. Як у садзе, які пладаносіць, так i ва ўласным гадавальніку. Bынікi такой адказнай працы штогод радуюць высокім ураджаем i прыносяць у агульную касу да 3 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. Kaлi ў іншых гаспадарках вобласці скардзяцца на стратнасць садаводчай галіны, то наш сад выйшаў на рэнтабельнасць.
Асабліва парадаваў сёлетні год. Галіны яблынь літаральна ломяцца ад наліўных важкіх пладоў. Дый сваёй таварнай якасцю яны ні ў чым не саступаюць прывазным польскім, што запаланілі прылаўкі нашых прадуктовых магазінаў.
Высокую адзнаку стараннасцi садаводаў СВК “Калгас “Радзіма” даў i першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, які на днях наведаў Biшоўскi сад.
– На сёння ў Магілёўскай вобласці, – адзначыў ён, – маецца 3 тысячы гектараў садоў. Унушальная плошча.
І кaлi б у садаводчых гаспадарках да пладовых плантацый адносіліся так, як у СВК “Калгас “Радзіма”, мы даўно вырашылі б праблему забеспячэння садоўніцкай прадукцыяй не толькі жыхароў Прыдняпроўскага краю, але мaглi б рэалізоўваць яе i за межамі рэгіёну. А так, на вялкі жаль, у асноўным задавальняемся прывазной садавінай. Таму сёння перад аграрнікамі ставіцца задача самым карэнным чынам пераламіць такую ciтyацыю i зрабіць садоўніцтва на Магілёўшчыне эфектыўнай i прыбытковай галіной. I у гэтым сэнсе ёсць чаму павучыцца ў СВК “Калгас “Радзіма”.
Капуза, У. I сад прыносіць даход / Уладзімір Капуза // Зара над Друццю. – 2016. – 24 верасня. – С. 2. |