ПОСПЕХ ПРЫХОДЗІЦЬ ДА РУПЛІВЫХ

Сёння СВК “Калгас “Радзіма” з’яўляецца адзіным сельгаспрадпрыемствам у вобласці, якое, як адзначыў яго кipaўнік Аляксандр Лапацентаў у cвaiм выступленні перад прэзідыумам абкама прафсаюза работнкаў АПК, поўнасцю ліквідавала запазычанасць перад ААТ “Упраўляючая кампанія холдынгу “Магілёўаграмашсэрвіс”, якое спецыялізуецца на пастаўцы i рамонце сельгасмашын i абсталявання, забеспячэнні запаснымі часткамі, вузламі i агрэгатамі для поўнакамплектнай тэхнікі аграпрамысловага комплексу, задавальненні патрэб сельгаспрадпрыемстваў у мінеральных угнаеннях i хімічных сродках аховы раслін. Гэтую дэталь фінансава-эканамічнай дзейнасці Аляксандр Міхайлавіч падкрэсліў апярэджваючы пытанні лідараў прафсаюза АПК Магілёўшчыны аб шматмільённых выдатках сельгаспрадпрыемства на патрэбы школы, царквы, культуры, заахвочванне маладых працаўнікоў. Толькі стварэнне музея гісторыі i працы з карціннай галерэяй, асобныя экспазіцыі якога па сваёй каштоўнасці наўрад цi саступяць аналагічным экспанатам буйнейшых музеяў краіны, абышлося гаспадарцы у некалькі сотняў мільёнаў рублёў, а на будаўніцтва Петрапаўлаўскай царквы пайшоў дзесяцідзённы плён працы ўсяго калектыва СВК “Калгас “Радзіма”.         
– Усе нашы заяўкі і просьбы, якія тычацца патрэб мясцовага цэнтра культуры i вольнага часу, праўленне сельгаскааператыва задавальняе у полным аб'ёме, – інфармуе дырэктар установы Алена Кандрашонак. – Толькі сцэнічных касцюмаў, якім могуць пазайздросціць нават гарадскія артысты, маем больш за дзесяць камплектаў.
Самыя глыбокія ўражанні i шчырае захапленне вынеслі  ўдзельнікі выязнога пашыранага пасяджэння прэзідыума Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК пасля наведвання музея, царквы, бібліятэкі, школы, жывёлагадоўчай фермы, машыннага двара гаспадаркі. Узрушаная маштабамі, гістарычнай канкрэтыкай i высокім дызайнерскім густам аб'ектаў, старшыня Чэрыкаўскага РК прафсаюза работнікаў АПК Марыя Швінгельская выказала ўпэўненасць не толькі ў неабходнасці, але i ў рэальнай магчымасці падобных пераўтварэнняў на усёй Mariлёўшчыне.
– Усё, што вы бачыце, створана напружанай працай калектыва сельгаспрадпрыемства не за адзін год, – патлумачыў Аляксандр Лапацентаў. – У гаспадарцы дзейнічаюць, напрыклад, адзінаццаць фермаў, чатыры з якіх маюць даільныя залы. Узводзіць ix мы пачалі гаспадарчым спосабам задоўга да прыняцця дзяржаўнай праграмы адраджэння i развіцця вёскі, таму абышліся без вялікіх інвестыцый i не маем запазычанасці перад інвестарамі. Гэта дае магчымасць накіроўваць выручку на шматвектарнае сацыяльна-эканамічнае развіццё, у тым ліку на прэферэнцыіі для нашай моладзі. Вясной, напрыклад, група маладых людзей з СВК “Калгас “Радзіма” адпачывала на курорце ў Турцыі, а восенню – у Егіпце.
Дырэктар ААТ “ПМК-83 Вадбуд” Андрэй Царыкаў i старшыня прафкама прадпрыемства Галіна Шлапакова пазнаёмілі прафсаюзных лідараў вобласці з дзейнасцю фарэлевай гаспадаркі, “Вабіч” i аднайменнай базы адпачынку, якія размешчаны побач. Безумоўна, сто тон далікатэснай рыбы за год, а менавіта такая прадукцыйнасць рыбагадавальніка, можа задаволіць самы вялікі апетыт гурманаў не толькі раёна, але i вобласці.
Не хавалі госцi свайго захаплення пры знаёмстве і наведванні базы адпачынку, якая прадстаўлена сям’ю асобнымі драўлянымі хатамі, лазнямі і пляцоўкай пад аткрытым небам для прыгатавання юшкі i мангалам. Скажу шчыра: прасторная лазня з парылкай i пакоем для адпачынку нікога не пакінула абыякавым. Хацелася неадкладна гэтае дыхтоўнае збудаванне перанесці бліжэй да уласнага лецішча...
Было пра што расказаць гасцям i дырэктару ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” Уладзімipy Раманенку. Прадпрыемства, якое ён узначаліў  у 2003 годзе, мае ліцэнзіі на 35 відаў работ. Kaлi за мінулы год сярэднямесячная зарплата склала тут па 6173,8 тысячы рублёў, то за кастрычнік  бягучага – звыш 8 мільёнаў. Структура арганізацыі  ўключае ў сябе ўчастак лесанарыхтоўкі, сталярны, дрэваапрацоўчы, кавальскі i металаканструкцыйны цэхі. Інфраструктуру абслугоўваюць транспартны, электрамантажны i сантэхнічны ўчасткі, майстэрня па пашыву спецвопраткі. На набыццё i мадэрнізацыю асноўных сродкаў за апошнія пяць гадоў інвеставана 15 827 мільёнаў рублёў. Пастаянна расце тавараабарот сеткі магазінаў прадпрыемства па рэалізацыі прадуктовых, будаўнічых і бытавых тавараў.
– Усе пункты калектыўнага пагаднення выконваюцца ў поўным аб'ёме, – падкрэсліў Уладзімір Андрэевіч. – На сто працэнтаў вырашана жыллёвая праблема. Невыпадкова больш за 170 нашых работнікаў маюць працоўны стаж на адным месцы звыш 10 гадоў.
Адзначым, што ў калектыўным дагаворы прадугледжаны шэраг iльгот для працаўнікоў прадпрыемства. Для стымулявання павышэння прафесійнага майстэрства, напрыклад, устаноўлены надбаўкі да тарыфных ставак у памеры 12-24 працэнты. Рабoтнікi, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, атрымліваюць дапамогу ў памеры да двух сярэднямесячных заробкаў i ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі. Да Дня будаўніка, Міжнароднага жаночага дня i Дня абаронцаў Айчыны работнікі таксама атрымліваюць матэрыяльную дапамогу, а жанчынам, якія маюць дзяцей малодшага школьнага ўзросту, 1 верасня прадастаўляецца выхадны дзень. На гэтыя i іншыя льготы і выплаты сацыяльнага характару з уласных сродкаў прадпрыемства за мінулы год склалi 3,1 мільярда рублёў, а сёлета яны істотна ўзраслі.
Цэнтр здароўя i прыгажосці дзейнічае на базе аднаго з двух інтэрнатаў прадпрыемства. Пры яго наведванні i медыцынскі кабінет, i СПА-капсула, i сухая вуглякіслая ванна “Рэабокс”, i масажнае крэсла “РК-2106-сімфонія здаровага цела” не пуставалі.
На плянарным пасяджэнні прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў АПК былі разгледжаны пытаннi аб стане i задачах па забеспячэнні належных умоў вытворчага быту, аховы працы на прыкладзе арганізацый Бялыніччыны, аб захаванасці заканадаўства аб працы і калектыўна-дагаварным рэгуляванні працоўных узаемаадносін у арганізацыях АПК вобласці і іншае.

Дзеравяшка, В. Поспех прыходзіць да руплівых / Васіль Дзеравяшка. – 2014. – 10 снежня. – С. 4.