СВК “КАЛГАС “РАДЗІМА” – БАЗА РЭСПУБЛІКАНСКАГА СЕМІНАРА

Да дня эканаміста быў прымеркаваны рэспубліканскі семінар на тэму “Пабудова i перспектывы функцыянавання інфармацыйнай сістэмы АПК Магілёўскай вобласці. Выкарыстанне i развіццё бухгалтарскага комплексу “HIBA – СХП”.
Зyciм невыпадкова месцам правядзення гэтага маштабнага мерапрыемства выбраны менавіта СВК “Калгас “Радзіма”: праўленне i спецыялісты сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва аднымі з першых у краіне распачалі ўкараненне новай інфармацыйнай сістэмы на аснове тыпавога праграмнага комплексу.
Ўдзел у семінары прынялі  кipaўнiкi i спецыялісты  Міністэрства сельскай гаспадаркі i харчавання Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі абласцей краіны, у якія былі уключаны прадстаўнікі зацікаўленых службаў ycix узроўняў у колькасці 170 чалавек.
Адкрыла i вяла семінар першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі i харчавання Рэспублікі Беларусь Надзея Каткавец.
Адной з асноўных задач, пастаўленых урадам рэспублікі перад кіраўніцтвам абласцей i раёнаў, з’яўляецца забеспячэнне выхаду аграпрамысловага комплексу на самаакупнасць i самафінансаванне. Пры гэтым значна ўзрастае роля менавіта эканамічнай службы, дзейнасць якой сёння цяжка ўявіць без выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы. Апошняя, у сваю чаргу, 6aзiруецца на тыпавым праграмным комплексе «HIBA - СХП».
З вялікай увагай удзельнікі семінара выслухалі аналітычны даклад, з якім выступаў старшыня праўлення СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандр Лапацентаў. Ён падрабязна, вобразна i шчыра распавёў аб усталяваннi сучаснай сістэмы гаспадарання. Яшчэ ў 2008 годзе інфармацыйна-вылічальны цэнтр (ІВЦ) аблсельгасхарчу прапанаваў тутэйшым спецыялістам паўдзельнічаць у рэалізацыі праграмы укаранення тыпавога комплексу «HIBA - СХП». Кожны бухгалтарскі работнік, эканамісты двойчы на тыдзень на працягу некалькіх месяцаў праходзілі стажыроўку ў спецыялістаў ІВЦ Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Праз паўгода быў падпісаны акт аб перадачы тыпавога праграмнага комплексу у эксплуатацыю, i ТПК «HIBA - СХП» пачаў дзейнічаць у гаспадарцы ў реальным рэжыме. Цяпер pa6oтнiкi бухгалтэрыі, эканамічнай службы могуць прымаць i аналізаваць справаздачы штодзённа. Як вынік, значна палепшыўся кантроль за выкарыстаннем тавара матэрыяльных каштоўнасцей. Амартызацыя i унутрыгаспадарчае перамяшчэнне асноўных сродкаў праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу. Галоўны эфект праграмнага комплексу заключаецца у аператыўным i дакладным ўліку на любы справаздачны перыяд.
Намеснік начальніка аблсельгасхарчу Аляксандр Мураўёў праінфармаваў аб забеспячэнні інфармацыйнага ўзаемадзеяння праграмных комплексаў раёна-вобласці-Мінсельгасхарчу.
– У сувязі з тым, што цяпер на першы план выходзіць эканамічная работа па забеспячэнні рентабельнасці вытворчасці неабходна укараняць элементы гаспадарчага разліку, – адзначыў Аляксандр Аляксандравіч. – Гэты накірунак дзейнасці незаслужана забыты, i мы стараемся яго адрадзіць з дапамогай укаранення сістэмы ТПК «HIBA - СХП».
Магчымасці інфармацыйнай сістэмы Магілёўскай вобласці бязмежныя. Як слушна заўважылі галоўны інжынер i начальнік аддзела ІВЦ аблвыканкама Валерый Шчарбінскі i Сяргей Бунько, існуючая база дадзеных i сродкі камунікацыі дазваляюць эфектыўна ўзаемадзейнічаць з патрэбнымі службамі Міністэрства. Тыпавы комплекс з'яўляецца адным з першых звенняў для падрыхтоўкі інфармацыйных патокаў. Паралельна неабходна распрацоўваць базы i 6aнкi дадзеных для ўciх галін аграпрамысловага комплексу.
Канкрэтны, дзелавы характар насіла  выступленне галоўнага бухгалтара СВК «Калгас «Радзіма» Людмілы Малашчанкі. Элементы ТПК «HIBA - СХП», якія выкарыстоўваюцца, напрыклад, на новых малочнатаварных фермах і комплексах з даільнымі заламі прыносіць пэўны эфект.
Спецыялісты Мінсельгасхарчу А.Б. Назаранка і Н.Ю. Краўчук акцэнтавалі ўвагу прысутных на асаблівасцях выкарыстання і развіцця праграмнага комплексу “НІВА – СХП”, на канцэпцыі ўкаранення інфармацыйных сістэм у аграпрамысловай вытворчасці.
Адзначым, што інфармацыйнае суправаджэнне семенара было забяспечана работнікамі ІВЦ аблвыканкама і кіраўніком Вішоўскага сельскага Цэнтра культуры Аляксеем Чудаковым.
У гонар дня эканаміста вялікай групе лепшых прадстаўнікоў гэтай надзвычай запатрабаванай прафесіі былі уручаны Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Сярод ўзнагароджаных – галоўны эканаміст і галоўны бухгалтар СВК “Калгас “Радзіма” Надзея Аўчыннікава і Людміла Малашчанка.
У рабоце семінара прыняў ўдзел і выступіў з прамовай старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін.


Дзеравяшка, В. СВК “Калгас “Радзіма” – База Рэспубліканскага семінара / Васіль Дзеравяшка // Зара над Друццю. – 2011. – 6 ліпеня. – С. 5.