ТАМ УЗЛЁТ, ДЗЕ ЖЫЦЦЁВЫ КАМФОРТ

— Аднойчы прысутнічаў на агульным сходзе ў суседняй гаспадарцы, — зазначыў у гутарцы старшыня праўлення СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандр Лапацентаў. — Мяне тады вельмi ўразіла адна акалічнасць: у зале я бачыў толькi сівыя галовы.
Нагадаем, што гаспадарку Аляксандр Міхайлавіч узначальвае ўжо 26 гадоў, а ў той час, калі ён прыйшоў на пасаду старшыні, сярэднi узрост калгаснікаў, як іх новага кіраўніка, складаў 25 гадоў. І вось неўпрыкмет і ў аднагодкаў старшыні таксама пабялелі скроні. Цяпер з 351 калгасніка толькі 50 знаходзяцца ва ўзросце членаў ГА «БРСМ», а дзве трэці працуючых праз 2-3 гады выйдуць на заслужаны адпачынак. Хто ж прыйдзе на змену? Гэтай надзённай тэме i прысвечаны артыкул.


МЕСЦА ХОПІЦЬ УСІМ


Нельга не адзначыць надзвычай выгаднае геаграфічнае месцазнаходжанне кааператыва. Ён нібыта «асядлаў» аўтадарогу Мінск-Магілёў, cвaiмi знешнімі межамі наблізіўшыся да сталіцы i абласнога цэнтра адпаведна на 165 i 25 кіламетраў. Маючы у cвaiм распараджэнні 7222 гектары сельгасугоддзяў, СВК «Калгас «Радзіма» займае 15,8 працэнта агульнай плошчы ўгоддзяў сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
Асноўны вытворчы накірунак тут мяса-малочны. Расліннаводчая гaлiнa мае мэтай спаўна забяспечыць патрэбнасці жывёлагадоўлі ў кармах, i з гэтай задачай яна ўпаўне спраўляецца. Каб мець уяўленне аб маштабах вытворчасці, зазначым, што па стану на 1 сакавіка бягучага года на двух комплексах i пяці фермах калгаса утрымліваецца больш за 7,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 2000 кароў. Прадукцыйнасць жывёлагадоўчай галіны тут самая высокая ў раёне.
Тэхнічны i тэхналагічны аспекты вытворчасці тут адпавядаюць еўрапейскім стандартам. Дастаткова сказаць, што ў малочным цэху жывёлагадоўлі дзейнічаюць тры даільныя ўстаноўкі германскай вытворнасці «Імпульс», а машынна-трактарны парк амаль на трэць узноўлены трактарамі, камбайнамі, сельгасмашынамі паставак амерыканскіх i германскіх фірм, што выдатна зарэкамендавалi сябе на міжнародных рынках. Каб на поўную магутнасць выкарыстоўваць гэтую тэхніку, калгасу патрэбны маладыя, адукаваныя, працавітыя i высокадысцыплінаваныя кадры.

ЖЫЛЛЁ – 100% КАМУНАЛЬНЫХ ЗРУЧНАСЦЯЎ

Жыллёвы фонд гаспадаркі складае сёння 50 дамоў сядзібнага тыпу i 40 добраўпарадкаваных кватэр. Ужо ў сакавіку пачалася здача у эксплуатацыю па прынцыпу “пад ключ” яшчэ 25 дамоў з усімі камунальнымі выгодамі і зручнасцямі. Менавіта гэта жыллё чакае маладых навасёлаў.
Для добрасумленных маладых працаўнікоў пражыванне тут абыходзіцца зусім бясплатна, – гаворыць Аляксандр Лапацентаў. – Гэта значыць, усе жыллёвыя выдаткі калгас прымае на сябе, калі жыльцы не дапускаюць парушэнняў працоўнай дысцыпліны.
Як бачна, каля ста тысяч рублёў эканоміцца ў сямейным бюджэце толькі на жыллёвым спектры, дзе, дарэчы, i газавае ацяпленне, i гарачая вада, i карысная плошча з вялікім запасам. А яшчэ праўленне калгаса вырашыла маладым навасёлам у якасці “пад'ёмных” выдаваць свайго роду крэдыт у памеры чатырох мільёнаў рублёў. Адпрацуеш чатыры гады ў кааператыве, i крэдыт пагашаецца сам сабой. Праўда, “пад'ёмныя” маюць мэтавае прызначэнне – на набыццё мэблі, посуду i іншых неабходных для дома рэчаў.
Сапраўды, нібы ў чароўнай казцы, ствараюцца ў “Радзіме” умовы для тых, хто хоча цвёрда стаяць на зямлі, быць незалежным, паважаным, сапраўдным гаспадаром свайго лёсу. Гэта i ёсць якраз тое, чаго не хапае сённяшняй вёсцы.

ДАСТОЙНАЯ ЗАРПЛАТА, ГАРАНТАВАНЫЯ ВЫХАДНЫЯ ДНІ

Старшыня прафкама калгаса Наталля Гарбузава асаблівую ўвагу надае рашэнням праўлення, якія вызначаюць узровень заработнай платы, а таксама сістэму прадастаўлення выхадных дзён.
– Мы зыходім з таго, што грошы, перш за ўсё, павінны быць зароблены, — зазначае Наталля Аляксандраўна. — Вось чаму эканамічная служба распрацавала унікальную cicтэмy налічэння зарплаты, дзе ўлічваюцца самыя розныя фактары.
Пры сярэднямесячнай зарплаце за мінулы год у 437 тысяч рублёў ў асобныя месяцы механізатары i жывёлаводы атрымліваюць па 1100-1300 тысяч. Гэта якраз тая сума, якая на сучасным этапе развіцця сельгасвытворчасці здольная задаволіць самы шыкоўны апетыт. Галоўны эканаміст гаспадаркі Надзея Аўчыннікава падрабязна патлумачыла асаблівасці дадатковай аплаты працы. Пры гэтым зазначым, што асноўная аплата працы ў раслінаводстве, напрыклад, фарміруецца ў залежнасці ад аб’ёму выкананых работ згодна дзеючых зменных норм выпрацоўкі. У час масавых сельгасработ яна павышаецца на 50 працэнтаў. Яшчэ на столькі ж аплата павышаецца за якасць і перавышэнне зменных норм выпрацоўкі ў першыя 20 дзён масавых палявых работ.
Што тычыцца жывёлагадоўчай галіны, то ў гаспадарцы дзейнічаюць тарыфныя стаўкі для працаўнікоў ферм за атрыманую на працягу месяца прадукцыю. Пры захоўванні норм абслугоўвання i забеспячэнні намінальнай прадукцыйнасці жывёлы ўведзена даплата ў памеры 100 працэнтаў.
3 1998 года кожнаму калгаснікy прысвойваецца кваліфікацыйная катэгорыя. Пры першай катэгорыі даплата складае 40 працэнтаў на ўсе віды асноўнай i дадатковай аплаты, акрамя прэміі. Пры другой катэгорыі даплата абмяжоўваецца 20 працэнтамі. Без прысваення катэгорыі даплата не прадугледжана. Між іншым, рашэннем праўлення маладым людзям, якія цяпер пажадаюць працаваць у калгасе, аўтаматычна прысвойваецца другая катэгорыя.
Галоўнымі крытэрыямі пры вызначэнні кваліфікацыйных катэгорый з'яўляюцца: адносіны да працы, захаванне працоўнай дысцыпліны i стаж працы ў гаспадарцы. Для канчатковага вырашэння пытанняў раз у паўгоддзе збіраюцца кваліфікацыйныя камісіі.
У 2002 годзе агульны сход членаў кааператыва ўвёў даплату за якасць працы, выкананне тэхналагічных патрабаванняў у сумяшчэнні з цвярозым ладам жыцця (у тым ліку i ў быту) у памеры 15 працэнтаў да асноўнай i дадатковай аплаты штомесяц. 3 2003 года ўведзена даплата ў памеры 10 працэнтаў yciм тым калгаснікам, якія адмовіліся ад курэння.
З 1 сакавіка 2004 года выкарыстоўваецца прэмія за бездакорную работу, узорнае выкананне cвaix працоўных абавязкаў i захаванне тэхналагічнай дысцыпліны. Яна налічваецца па выніках работы за год i складае да 10 працэнтаў агульнай сумы ўcix выплат.
Само сабой зразумела, што за дапушчаны прагул або некалькі прагулаў не толькі адпаведным чынам змяншаецца каэфіцыент працоўнага ўдзелу, але парушальнік дысцыпліны пазбаўляецца ўcix вышэйназваных даплат i прэмій.
Уласна кажучы, для гэтага калгасу і патрабуюцца маладыя кадры, бо толькі двухзменная работа ва ўсіх галінах вытворчасці дазваляе забяспечыць яе інтэнсіўнае развіццё ў сумяшчэнні з паўнацэнным адпачынкам людзей.
– Не падумайце, што сёння мы адчуваем дэфіцыт кадраў, – падкрэслівае кіраўнік Александр Лапацентаў. – Мы абыходзімся без дапамогі прамысловых прадпрыемстваў і рознага роду шэфаў. Пры гэтым забяспечваем вытворчасць адной трэці ўсёй сельскагаспадарчай прадукцыі раёна. Сёння мы працуем на перспектыву i бачым яе, перш за ўсё, у прытоку маладых i талковых людзей.

ПРЫКЛАД ДЛЯ ПЕРАЙМАННЯ

Маладыя механізатары, жывёлаводы, спецыялісты, якія заўтра прыйдуць працаваць у СВК «Калгас «Радзіма”, убачаць тут cвaix папярэднікаў, гэткіх жа маладых, энергічных i ў меру амбіцыйных калгаснікаў. Яны ўжо тут, як кажуць, абжыліся, пусцілі карані i ўпаўне задаволены жыццём.
Інфраструктура аграгарадка Biшoў, цэнтральнай сялібы кааператыва, бадай, самая развітая ў раёне. Тут дзейнічае поўны камплект сацыяльных аб'ектаў: дзіцячы сад-яслі, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, гандлёвы комплекс, Нежкаўская ўрачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт. А яшчэ добрыя дарогі i пад'язныя шляхі да вытворчых аб'ектаў, іншыя зручнасці.
Менавіта маладыя прадстаўнiкі гаспадаркі з года ў год выходзяць у лік пера- можцаў раённага спаборніцтва. Гэта Аляксандр Міткевіч i Алена Марыуцэ, Аляксандр Кузьмянкоў i Галіна Папкова, Анатоль Панцялееў i Аляксандр Казакоў, спецыялісты Цімафей Салановіч i Андрэй Кахновіч, Віталь Іванюшаў i Іван Радоўскі.
Навейшую тэхніку, сучасныя тэхналагічныя лініі будзем прадастаўляць у распараджэнне адукаваных маладых кадраў, — зазначае галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандр Аўчыннікаў. – Спецыяльна ў распараджэнне пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” выдзеляем мікрааўтобус, для падвозкі членаў маладзёжных брыгад на працу і дадому. Адным словам, пастараемся стварыць для маладых кадраў максімальна камфортныя ўмовы.
Якім жа чынам можна стаць членам слаўнага калектыву СВК “Калгас “Радзіма”?
– Прыём на працу ажыццяўляецца толькі праз папярэдняе субяседванне, – зазначае старшыня праўлення Аляксандр Лапацентаў. – А перад прыездам у гаспадарку пажадана дамовіцца аб сустрэчы па наступных тэлефонах: (8-02232) 39-532, 35-117 а таксама мой мабільны 7-43-01-51. Як кажуць, шчыра запрашаем. Прыязджайце, калі ласка, дарагія сябры!
І гэтым усё сказана. Застаецца толькі пажадаць будучым “радзімцам” шчасця і поспехаў на гасціннай вішоўскай зямлі.


Дзеравяшка, В. Там узлет, дзе жыццевы камфорт / Васіль Дзеравяшка // Зара над Друццю. – 2007. – 17 марта . – С.1.