Абласны семінар-вучоба прайшоў днямі ў СВК «Калгас «Радіма». У iм прынялі ўдзел кipaўнiкi i спецыялісты абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню, райсельгасхарчаў i сельгаспрадпрыемстваў вобласці. Кандыдат тэхнічных навук, адзін з ініцыятараў правядзення семінара, Якаў Яроцкі падрабязна патлумачыў тэхналагічныя аспекты прыгатавання пажыўнага сіласу з кукурузы прама ў полі. Сутнасць метаду ў тым, што адначасова з уборкай у здробненую сіласную масу ўносіцца мінеральная дабаўка – мачавіна.
У СВК “Калгас “Радзіма” абагачаць кукурузны сілас мачавінай пачалі яшчэ ў мінулым годзе. Тут на ўласным вопыце ўпэўніліся ў эфектыўнасці гэтага метаду, бо аддача рацыёну павялічылася.
Miж іншым, такая нарыхтоўка сіласу паспяхова вядзецца айчыннымі камбайнамі вытворчасці “Гомсельмаша”.
Дзеравяшка В. За вопытам у Вішоў / Васіль Дзеравяшка // Зара над Друццю. – 2007. – 22 верасня. – С.1.