Цікавасць да гісторыі Радзімы, свайго народа, роднага горада, роднай вёскі ўласціва чалавеку па самай яго сутнасці: кожны з нас, разумее ён гэта ці не, вырастае на спадчыне, у якой сканцэнтраваны векавы вопыт, светапогляд і духоўнае багацце народа.
Але самае вялікае багацце народа – гэта яго мова. На нас – будучыні Радзімы – ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачаць свой народ ведамі і культурай. Для мовы, для гэтай выразіцелькі душы і думак чалавека, не патрэбна ні скіпетраў, ні каронаў, як не патрэбна для сонца якога-небудзь яшчэ пазалочанага абруча, рамак. Сонца само па сабе адна аздобнасць – золата і брыльянт. Таксама і мова нашага народа ёсць сімвал дзяржаўнасці, упрыгожаны каштоўнымі камянямі.
У дадзеным раздзеле змешчаны прыказкі і прымаўкі, запісаныя бібліятэкарамі ў вёсках Вішоўскага сельскага Савета.
Прыказкі і прымаўкі – асаблівая старонка беларускага фальклора. У іх выказаны мудрыя назіранні народа, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Прапануем іх вашай увазе.
|
Адклад не ідзе на лад.
Адна галава – добра, а дзве – лепей.
Ажаніцца – не вадіцы напіцца.
Ад памылак не застрахована і сівізна.
Баба з возу – каню лягчэй.
Бацькоў сем на гаду, а маці – адна на раду.
Без сабакі двор глухі, а без дзяцей – хата.
Беражонага і Бог беражэ.
Бог дае маляшчым, а не хваляшчым.
Божа, памажы! – А і сам падбяжы!
Брат мой, а хлеб еш свой.
Бяда адна не ходзіць, яшчэ і другую з сабой водзіць.
Бяздольнаму Івану няма нідзе талану.
Ваўка ногі кормяць.
Гарбатага магіла выправіць.
Да Духа не здымай кажуха.
Да пары жбан ваду носіць.
Дзе тонка – там і рвецца.
Жыццё пражыць – не поле перайсці.
Здароўе за грошы не купіш.
Злодзей і цені сваёй баіцца.
З твару вады не піць.
І ў наша аконца засвеціць сонца.
Каб не ежа ды адзежа, дык было б грошай цэлая дзежа.
Каб прапасці, трэба ўмець гарэлку піць, ды красці.
Калі буслы высока – зіма яшчэ далёка.
Карміла да вусоў – кармі і да барады.
Клін клінам выбіваюць.
Локаць блізка, ды не ўкусіш.
Любапытства – не парок, а вялікае свінства.
Малое дзіцятка спаць не дае, а вырасце і сам не заснеш.
Мацярынства – гэта факт, а бацькоўства – пагалоска (чутка).
Мёд па мяду не плача, а кроў па крыві – плача.
Можна і пад лаўкай пасядзець, абы на прыгожага паглядзець.
Можна прывыкнуць к свякрові, але не к яе парадам.
Мякка сцеліць, ды колка спаць.
Нап’ецца мора – і берагам застанецца.
На чужы раток не накінеш платок.
Не бойся смерці, а бойся непражытага жыцця.
Не глядзі ні месяца, ні круга – не будзеш прасіць у друга.
Недасол – на стале, а перасол – на спіне.
Нельга жыць, як набяжыць. Трэба жыць, як належыць.
Немагчыма адмовіцца ад таго, чаго не маеш.
Не суй паміж дзвярэй пальцы, а паміж сваіх – язык.
|
Не шукай жонку ў карагодзе, а шукай у агародзе.
Ніхто не ведае, як хто абедае.
Ніхто слова не прамовіць з-пад сырыя маць-зямлі.
Няма смачней вадзіцы, чым з роднае крыніцы.
Няма той крамы, дзе прадаюцца мамы.
Пад ляжачы камень і вада не бяжыць.
Пайшла доля за сіняе мора.
Пакуль вочы – да туль свет, пакуль рукі – да туль хлеб.
Паміраць збірайся, а жыта сей.
Паміраюць не старыя, а паравыя.
Першы дзень – госць залаты, другі дзень – серабро, а трэці дзень – медзь і дамой едзь.
Пільнуй гаспадарку – будуць у гаршчку шкваркі.
Прыйшоў Ілля – нарабіў гнілля.
Прыйшоў марток – надзявай семера парток.
Рай у маці пад нагамі.
Рыхтуй санкі летам, а калёсы ўзімку.
Свая воля адразу намучыць, а потым навучыць.
Смерць і радзіны не ждуць добрай гадзіны.
Смерць не завуць, яна сама прыходзіць.
Стыд – не дым, вочы не выесць.
Сыны і дочкі ў свае вочкі.
Сыты галоднага не зразумее.
Сяннік – не падушка, а нявестка – не дачушка.
Таго не нясі, што сам не з’ясі.
У багатага коні пляшуць, у беднага – дочкі плачуць.
У Бога дзён многа.
У вялікай сям’і ротам не шчоўкаюць.
У гасцях добра, а дома – лепей.
У кожнай галаве свае тараканы.
Усё добра, што ў меру, а што за шмат – тое не ўлад.
Усё пройдзе, а памяць застанецца.
Хацеў пахварэць, ды не дужа бярэць.
Хто дбае, той і мае.
Хто з кім не абедае, той таго не ведае.
Хто каго любіць, той таго і чубіць.
Хто рана ўстае, таму Бог дае.
Чалавек мяркуе, а Бог ладкуе.
Чужое к абеду не паспявае.
Што ў цвярозага ў галаве, тое ў п’янага на языку.
Шчасце – што вада ў вядрэ: сумееш – далёка данясеш, а спатыкнешся – расплешчыш.
Шыла ў мяшку не схаваеш.
Яблыка ад яблыні недалёка падае.
Яйка курыцу не вучыць.
Як аукнецца, так і адгукнецца.
Як умею – так і пяю, сваю песню, не тваю. А ты сваю песню спявай сам, хоць трэсні.
Я – не сонейка, усе любіць не будуць. |