Нарадзілася ў 1952 годзе ў вёсцы Калюды Валынцаўскага сельскага савета Кармянскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1977 годзе пераехала ў в. Вішоў, дзе распачала свой працоўны шлях.
З 1987 года займала пасаду кіраўніка ансамбля «Вабічанскія ўзоры». Працавала ў Доме культуры ПМК-83. Заўсёды цікавілася фальклорам. Працуючы ў Вішове прымала ўдзел у фальклорных экспедыцыях па збору каляндарна-абрадавага фальклору, парэміялогі (прымаўкі, прыказкі і інш.).
Свой вольны час прысвячае захапленню мастацтвам вышыўкі крыжыкам.
Неаднаразова прымала ўдзел у выстаўках дэкаратыўна-мастацкіх твораў.