Page 9 - Пра родны край з любоўю
P. 9

З гісторыі вёсак Галоўчынскай зямлі

Васількі, вёска ў Галоўчынскім

сельсавеце.

Вядома па пісьмовых крыніцах з

ХVІІІ стагоддзя. Знаходзілася ў складзе

маёнтка Галоўчын (1785).

Паводле перапісу 1897 года

ўваходзіла ў склад Нежкаўскай воласці,

было 67 сядзібаў, 470 жыхароў,

дзейнічала   школа               граматы,

хлебазапасны магазін.

Школа граматы рэарганізована (1908) у земскую школу.

Створаны калгас “Чырвоная зорка” (1929).

У перыяд фашыскай акупацыі дзейнічала патрыятычнае

падполле.

Радзіма паэта Аляксандра Пятровіча Мельнікава і журналіста

Данііла Еўдакімавіча Казлова, загінуўшага ў час Вялікай Айчыннай

вайны на Каўказе.

Забалацце,                вёска      ў

Галоўчынскім сельсавеце.

Па пісьмовых крыніцах вядома з

ХVІІ стагоддзя, сяло (1632) у складзе

маёнтка Навасёлкі, падаравана

Княжыцкаму кармеліцкаму касцёлу, у

складзе маёнтка Галоўчын (1785).

Дзейнічала школа граматнасці,

ператвораная (1908) у земскую.

Арганізаваны (1931) калгас “Ударнік”.

У чэрвені 1944 года фашысты знішчылі 68 двароў і 8 жыхароў.

Вёска славіцца працавітымі і знакамітымі людзьмі. Тут жыла

Герой Сацыялістычнай Працы В.В.Буякова, адсюль, як кажуць,

пайшлі ў людзі доктар гістарычных навук С.Д.Вайтовіч, настаўнік,

журналіст і паэт В.В.Даўжэнак, заслужаны ўрач рэспублікі, удзельнік

Вялікай Айчыннай вайны, ардэнаносец, паэт М.Ф.Ермачэнка.

                                  7
   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14