Page 7 - Пра родны край з любоўю
P. 7
Метадычныя парады
У першаю чаргу, каб распаўсюджваць веды па краязнаўству,
перад бібліятэкай стаіць неабходнасць азнаёміць чытачоў з
матэрыяламі, якія ёсць ў бібліятэцы. Для гэтага ў помяшканні
арганізуецца краязнаўчы цэнтр, напрыклад “О, край родны, край
прыгожы, мілы кут маіх дзядоў”. У афармленні цэнтра, акрамя назваў
выстаў, выкарыстоўваецца атрыбутыка нашай краіны, гістарычныя
даведкі, розныя выказванні аб родным краі:
“Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі.”
Я. Купала
“Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму.
Чалавек без радзімы – бедны чалавек.”
Я. Колас
“Ёсць адзін годны шлях, служыць айчыне да крывавага поту,
не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што
іначай нельга”
У. Караткевіч
“Для творцы пакінуць родны край – ўсе адно, што і памерці”.
Н. Гілевіч
“Родная зямля грэе і аберагае”
І. Мележ
Для таго, каб зацікавіць дзяцей займацца краязнаўствам,
вывучаць гісторыю свайго краю, біяграфіі знакамітых землякоў,
патрэбна праводзіць мерапрыемствы з цікавымі заданнямі. Матэрыял
павінен быць даступна расказаны з рознымі дапаўненнямі,
малюнкамі, фотаздымкамі, дакументамі. Пры правядзенні
мерапрыемства патрэбна падбіраць адпаведнае музычнае
суправаджэнне, сучасныя інфармацыйныя магчымасці, інавацыйныя
формы работы. Напрыклад, слайд-экспедыцыя дапаможа хлопчыкам і
дзяўчынкам апынуцца ў далёкім мінулым вескі. У ходе
мерапрыемства ўвазе ўдзельнікаў можа быць прадстаўлена слайд-
прэзентацыя “Святло праз тоўшчу стагоддзяў”, дзе на кожным
слайдзе ілюстравана гісторыя вескі, ад моманта заснавання і да
нашых дзён. Кожны слайд можна дапоўніць цікавымі
падрабязнасцямі і гістарычнымі фактамі.
5