Page 6 - Пра родны край з любоўю
P. 6
“Людзі, дзе нарадзіліся і узгадаваліся,
да таго месца вялікую любасць маюць”
Францыск Скарына
Працэс засваення гісторыі Радзімы становіцца больш легкім і
зразумелым, праз вывучэння гісторыі “малой радзімы”. Родны кут,
зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек нарадзіўся, зрабіў першыя
крокі…Усё на гэтай зямлі самае дарагое, самае блізкае.
Галоўчынская зямля – маляўнічы куток Бялыніччыны. На працягу
ўсяго існавання тут праходзілі шматлікія ваенныя навалы, што не
адзін раз спусташальнымі хвалямі пракочваліся па гэтай зямлі.
Жыхары Галоўчынскай зямлі імкнуцца захаваць памяць пра гісторыю
роднага кута, адшукаць невядомыя старонкі багатай мінуўшчыны.
У сучасны момант востра адчуваецца неабходнасць адраджэння
духоўнасці, вывучэнне культуры свайго народа, вывучэнне мінулага і
сучаснага сваей “малой радзімы”, аднаўленне духоўнасці для
фарміравання маральнай асобы грамадзяніна і патрыета сваей краіны.
У сувязі з гэтым бібліятэка павінна весці значную работу па
збору, захоўванню і распаўсюджванню краязнаўчай інфармацыі. Яна
павінна садзейнічаць вывучэнню і распаўсюджванню ведаў па
гістарычным, эканамічным і культурным жыцці свайго краю,
напісанню летапісаў весак, гаспадаркі, бібліятэкі. Бібліятэка таксама
павінна захоўваць мясцовы фальклор, звычаі і абрады мясцовасці, дзе
яна знаходзіцца. Праца з насельніцтвам спалучае розныя формы
інфармацыйнай, арганізацыйнай і массавай дзейнасці.
4