Page 19 - КАЛЯНДАР знамянальных і памятных дат Бялыніцкага раёна на 2020 год
P. 19

1900
120 гадоў з дня нараджэння Целеша Мікалая Яфімавіча

                                   Целеш Мікалай Яфімавіч
                                            (1900–1975)

                            Цэлеш Мікола Яфімавіч (псеўд. Марцін (Мартын)
                     Люціч крыпт. М.Ц.) нарадзіўся ў в. Заазер’е Бялыніцкага
                     раёна Магілёўскай вобласці (раней Барысаўскі пав.
                     Мінскай губ.) — празаік, публіцыст, перакладчык.
                     Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.
      Закончыў царкоўна-прыходскую школу ў в. Заазер’е, потым вучыўся
ў вышэйшым народным вучылішчы ў м. Бялынічы. У 1914 з-за першай
сусветнай вайны вучобу кінуў. На пачатку 1916 года выехаў ў Варонеж,
пасля — ў Данбас, дзе ў якасці саначніка на шахце працаваў да ліпеня
1919. Калі Данбас апынуўся пад чарговай акупацыяй генерала Дзянікіна,
М. Целеш добраахвотна паступіў у Чырвоную Армію. Нейкі час вучыўся
ў Ваеннай акадэміі з Жукавым і Ягоравым, але па стану здароўя
навучанне вымушаны быў спыніць і ў хуткасці прысвяціў сябе
журналістыцы. Вялікую Айчынную вайну сустрэў у Мінску.
      Далейшы жыццёвы і творчы лёс М. Цэлеша добра не вядомы. Ў
хуткасці яго сям’я апынулася ў Германіі, працавалі ў гаспадарцы
заможнага немца. Потым М. Целеш уцёк у Амерыку, жыў у Нью-Йорку.
Перапісвацца з роднымі пачаў з канца 50-х.г. Праз 10 гадоў ліставанне
спынілася. На Захадзе лічаць нечаканнае знікненне М.Цэлеша ў 1976
(выйшаў аднойчы з дома і не вярнуўся) вельмі загадкавым. Паводле
меркавання жонкі, мог выехаць з ЗША ў тагачасны Савецкі Саюз, дзе
нібыта і прапаў без вестак. Друкавацца пачаў у 1929 (першай
публікацыяй было апавяданне “Па воўчых сцежках” у часопісе
“Паляўнічы Беларусі”). У 1930 пабачыла свет першая кніга-аповесць
“Буська”. Праз год выйшла яшчэ адна кніга – зборнік “Апавяданні
паляўнічага”. У 1933г. пісьменнік выдае зборнік апавяданняў “Са
стрэльбай і сабакай”. Праз тры гады выйшла новая кніга – аповесць
“Курылка”. За два гады да вайны пабачыла свет чарговая кніга М. Цэлеша
– зборнік апавяданняў “Знаходка”. Знаходзячыся на эміграцыі, друкаваў
свае творы ў газетах “Бацькаўшчына”, “Беларус”, альманаху твораў
беларускіх пісьменнікаў “Ля чужых берагоў”. За мяжой выйшла кніга М.
Цэлеша “Дзесяць апавяданняў”.
      Аўтар болей як сотні твораў, што былі перакладзены на рускую,
польскую мовы. Пераклаў на беларускую мову шэраг апавяданняў
венгерскіх і яўрэйскіх пісьменнікаў.
   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23