Page 15 - КАЛЯНДАР знамянальных і памятных дат Бялыніцкага раёна на 2020 год
P. 15

Несцярэнка,Ю.
     Падарунак здалёк : экалагічная рок-навела / Юрый Несцярэнка //
Літаратурнае прадмесце: зборнік да 10-годдзя суполкі ”Літаратурнае
прадмесце” / складальнікі Л. Рублеўская, В. Шніп. — Мінск : Кнігазбор,
2012. — С. 120—130.
     Несцярэнка, Ю.
     Звычайны шоу-бізнес : апавяданні / Юры Несцярэнка ; прадмова Л.
Рублеўскай. — Мінск : Кнігазбор, 2015. 156 с. — (Бібліятэка Саюза
беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; вып. 64).

Ліпень,1820
200 гадоў з дня нараджэння Зянона Фіша, пісьменніка.

                                                Зянон Фіш

                                                (1820-1870)

                            Нарадзіўся ў в. Ключыкі Бялыніцкага раёна (якая
                     перастала існаваць з 1972 года) 10 ліпеня 1820 года.
                     Жыхар Бялыніччыны Зянон Фіш увайшоў у гісторыю
                     нацыянальнай літаратуры як польскамоўны пісьменнік,
                     бо ягоныя творы – вершы, балады, празаічныя
падарожныя эцюды – напісаныя па-польску.
      Пачатковую адукацыю атрымаў у школах Забілочы і Камяніцы.
      Пэўны час жыў у доме маршалка Чаркаскага павету Мацевіча, дзе як
самавучка ўдасканальваў сваю адукацыю.
      У дваццаціпяцігадовым узросце Зянон Фіш выехаў у Санкт-
Пецярбург для вырашэння геральдычных пытанняў чаркаскай шляхты.
Тут ён далучыўся да літаратурна-грамадскага руху і разам з Антоніем
Марцыноўскім, Якубам Юркевічам засноўвае часопіс “Звязда”, які меў
радыкальны накірунак.
      Гэты часопіс, які пачаў выходзіць з 1840 года, зрабіўся цэнтрам
літаратурнага жыцця Беларусі, Украіны, Літвы.
      Пэўны час Зянон Фіш супрацоўнічаў і з рэдакцыяй польскамоўнай
газеты “Тыднёвік Пецярбургскі”.
      Зянон Фіш выязджае за мяжу, адкуль рэгулярна дасылае матэрыялы
ў рэдакцыю “Газеты Варшаўскай”, а на працягу 1860-1863 гадоў
з’яўляецца супрацоўнікам газеты “Кур’ер Віленскі”.
      У 1859 годзе З. Фіш у Віленскай друкарні выдае трохтомнік сваіх
празаічных твораў “Лісты з падарожжаў”.
      Свае кнігі выдае пад псеўданімам Тадэуш Падаліца.
   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20