Page 16 - КАЛЯНДАР знамянальных і памятных дат Бялыніцкага раёна на 2020 год
P. 16
Памёр Зянон Фіш у 1870 годзе. Пахаваны на могілках былога
маёнтка Прусы на Чаркашчыне.
Бібліяграфія:
Карпечанка, М.
Калыска дум – бацькоўскі кут : [творчы лёс З.Фіша] / Міхась
Карпечанка // Зара над Друццю. — 1992. — 9 лютага. — С. 4.
Карпечанка, М. Першы пісьменнік Бялыніччыны : [біяграфія і
творчы лёс Зянона Фіша] / Карпечанка М., Снытко А. // Зара над
Друццю. — 2004. — 19 мая. — С. 4.
Марозаў, А.І.
Зянон Фіш – першы падарожнік, паэт, пісьменнік Прыдруцкага
краю : [аб творчасці Зянона Фіша] / А.І.Марозаў // Зямля бялыніцкая :
гісторыка-краязнаўчы агляд / А.І.Марозаў. — Мінск : Тэхналогія, 2004. —
С. 47–48.
Фіш Зянон // Бялыніччына : краязн. энцыкл. даведнік. — Мінск :
Выдавец В. Хурсік, 2011. — С. 127.
“Хачу загінуць у змаганні з бурай!” : [жыццё і творы Зянона Фіша]
/ уступ Міхася Карпечанкі; пераклад з польскай мовы Алы Войлакавай,
Віктара Хурсіка // Зара над Друццю. — 2019. — 28 жніўня. — С. 6. —
(Бялыніччына літаратурна-мастацкая).
Кастрычнік, 1965
55 гадоў з дня нараджэння мастачкі Ларысы Журавовіч
Журавовіч Ларыса
(06.10.1965)
Нарадзілася 6 лістапада 1965 года ў мястэчку
Бялынічы.
Ў 1983 годзе скончыла мастацкае аддзяленне
Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і
выяўленчым мастацтве імя І.Ахрэмчыка.
1983-1989— вучоба ў БДТМІ, аддзяленне графікі.
1989— за нізку каляровых афортаў “Восень. Зямля і людзі” на
Ўсесаюзнай выставе дыпломных работ ўзнагароджана бронзавым
медалём Акадэміі мастацтваў СССР.
З 1993— сябра беларускага Саюза мастакоў.
1994— вучоба ў творчых акадэмічных майстэрнях Беларусі
(майстэрня графікі Г.Паплаўскага).
Ўдзельнічае ў раённых, рэспубліканскіх і замежных выставах.