Page 21 - КАЛЯНДАР знамянальных і памятных дат Бялыніцкага раёна на 2020 год
P. 21

Да ўвагі бібліятэкараў!

      Паважаныя калегі! Прапаноўваем вашай увазе некаторыя формы
бібліятэчнай работы па знаёмству з важнымі падзеямі гісторыі,
гаспадарчага, культурнага жыцця Бялыніччыны, з жыццёвым шляхам,
прафесійнай, творчай дзейнасцю знакамітых землякоў, людзей, звязаных з
нашым краем, па папулярызацыі літаратуры аб іх як традыцыйных, так і
электронных носьбітах.

     Аформіць у бібліятэках:

      Выставы-календары, выставы-галерэі, выставы-вернісажы, выставы-
віншаванні, выставы-дэманстрацыі, выставы-памяць, кніжныя выставы,
віртуальныя выставы, календары гісторыі, інфармацыйныя стэнды,
тэматычныя папкі, папкі-дасье і г.д.

      “Землякі-юбіляры”;
      “Крок у бессмяротнасць” (С. Церашкевіч);
      “С малой родины начинается Беларусь”;
      “Радзімая Бялыніцкая зямля – часцінка нашай любай Беларусі”;
      “Край мой — гордость моя”;
      “Почетные граждане Белыничского района”;
      “Працавітыя рукі маіх землякоў”.

     Правесці:

      Урокі памяці, гадзіны мужнасці, гадзіны мастацтва, гісторыка-
краязнаўчыя падарожжы, гадзіны гісторыі, творчыя вечары, літаратурныя
вечарыны, гадзіны паэзіі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, літаратурныя,
творчыя гасцёўні, відэапрэзентацыі, відэагалерэі, віртуальныя падарожжы і
г.д.

      “Адзначаем юбілей”;
      “Гонар зямлі бялыніцкай”;
      “Живут со мною рядом земляки”;
      “Я люблю тебя, малая родина”;
      “Страницы славной истории”;
      “Бялыніччына ў творах мастацтва і літаратуры”.
      Для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў можна
выкарыстоўваць інфармацыйныя матэрыялы, якія змешчаны ў тэматычных
папках цэнтральнай бібліятэкі: “Я з тых жытоў, я з той зямлі…”,
“Патрыятычнае выхаванне”, “Галасы роднага краю”.

      Спадзяемся, што “Каляндар” дапаможа Вам у рабоце і натхніць на
творчыя пошукі новых формаў работы.
   16   17   18   19   20   21   22   23