Page 72 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 72

Лапацентаву, складалася з нарыса-рэфлексіі Міхася Карпечанкі. Тут чытач
мог знайсці шмат цікавага матэрыялу: першае выбранне старшыні калгаса,
біяграфічныя звесткі, фотаздымкі, публікацыі ў СМІ.

       Да 90-годдзя з дня заснавання Вішоўскага сельскага Савета
бібліятэкары разам з вучнямі школы правялі пошукавую акцыю “Белыя
плямы ў гісторыі сельскага Савета”. Пад час пошуку дзеці даведаліся
больш падрабязна пра лёс однаго з першых старшынь Вішоўскага
сельскага Савета Даўгалева Івана Сяргеевіча, аб галоўных старонках яго
жыцця і працы. Увесь матэрыял склаў аснову папкі-накапляльніка
“Вішоўскі Савет: падзеі, людзі, факты”, які таксама знайшоў сваё месца на
паліцах краязнаўчай выставы-экспазіцыі.

       Пра гісторыю вёскі Вішоў і пра навакольныя вескі Савета можна
было даведацца з тэматычных папак “Вішоў. Тут прапісана сэрца маё” і
“Вёска мая! Я – часцінка твая! Гісторыя вёсак Вішоўскага сельскага
Савета”, у якіх сабраны паданні, энцыклапедычныя звесткі, фотаздымкі і
артыкулы з раённай газеты “Зара над Друццю”.

       У 2017 годзе пакладзены пачатак стварэнню тэматычнай папкі-
накапляльніка “Літаратурны Парнас Вішоўшчыны”, якая знаёміць з
літаратурнай творчасцю землякоў і стала добрым дапаўненнем да
краязнаўчага фонду бібліятэкі.

       Аб гісторыі Вішоўскай сельскай бібліятэкі, якой у 2017 годзе
споўнілася 65 год з дня заснавання, знаёміў альбом “З адкрытым сэрцам, з
добрым словам”.

       Бібліятэкары, разам з сябрамі гуртка “Умейка”, сабралі шмат
матэрыялаў, якія маюць дачыненне да традыцыйнай культуры вёскі. Яны
займаліся зборам прыказак і прымавак, тапанімічных матэрыялаў аб
вішоўскім краі і склалі тэматычную папку “Старому падзяліцца – малому
павучыцца” і слоўнік мікратапанімічных назваў навакольных мястэчак і
паселішчаў “Сцяжынкамі Вішоўскага краю. Мікратапаніміка
Вішоўшчыны”. Гэты краязнаўчы матэрыял таксама дапоўніў выставу-
экспазіцыю “Зямля мая – вішнёвы куток…”.

       У цэнтры ўвагі работы бібліятэкі – ўкараненне народных святаў,
абрадаў, традыцый. Штогод у Вішове праводзяцца абрады “Дажынкі”,
“Каляды”, “Масленіца”, “Купалле”, “Пакроўскі кірмаш”. Апісанне
абрадаў і традыцыі іх святкавання можна было знайсці ў тэматычнай
папцы-накапляльніку “Фальклорная скарбонка Вішоўскага краю”.

                                                                72
   67   68   69   70   71   72   73   74   75   76   77