Page 70 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 70
Бібліятэкарамі была праведзена вялікая работа па збору
краязнаўчых матэрыялаў – дзівоснай скарбонкі самабытнасці,
непаўторнай і невычэрпнай народнай культуры, якая складалася на
працягу многіх стагоддзяў, увабрала мудрасць, вопыт і традыцыі продкаў,
перадавалася з пакалення ў пакаленне, а зараз патрабуе надзвычай
уважлівых і беражлівых адносін. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў
афармленні краязнаўчай выставы-экспазіцыі “Зямля мая – куток
вішнёвы…”. Тут былі размешчаны розныя матэрыялы не толькі аб
Вішоўшчыне, Бялыніцкім раёне, але і аб усёй Беларусі. Кожны
наведвальнік бібліятэкі меў магчымасць пазнаёміцца з прыладамі працы і
хатняга побыту нашых продкаў, вырабамі дэкаратыўна-ўжытковага
мастацтва. Знайшлі ў ім месца і сялянскае адзенне, прасніца, калаўрот,
гліняны посуд, ліпаўка, а таксама вышываныя сурвэткі, рушнікі,
даматканыя посцілкі.
Вялікая ўвага надавалася захаванню гістарычнай памяці свайго
краю. Бібліятэкары сабралі і сістэматызавалі матэрыял пра землякоў –
былі аформлены альбомы аб знакамітых ураджэнцах Вішоўшчыны “Гонар
і слава Вішоўскага краю” і “Мы ганарымся вамі, землякі!”. Поспехам у
чытачоў карыстаўся і альбом-памяць “Тых незабыўных дзён, мы памяць
зберагаем”, які ўключае вялікі блок успамінаў ветэранаў і ўдзельнікаў
Вялікай Айчыннай вайны. І, менавіта па матэрыялах гэтага альбома, была
70