Page 71 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 71

створана электронная база дадзеных “Вайна. Перамога. Памяць”, якую

размясцілі на сайце ДУК “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная

сетка”.

      У гісторыю вескі Вішоў упісаны старонкі яшчэ адной, амаль 10-

гадовай неаб’яўленай вайны, вайны ў Афганістане. Асобнае месца ў

краязнаўчым кутку бібліятэкі было адведзена матэрыялам, прысвечаным

воінам-інтэрнацыяналістам. Так, тэматычны альбом “Они прошли по той

войне” знаёміў з воінамі-інтернацыяналістамі – ураджэнцамі Вішоўскага

сельскага Савета, а таксама з ўспамінамі, фотаздымкамі і іншымі

дакументамі з сямейных архіваў воінаў-інтернацыяналістаў.

      Зацікавіў карыстальнікаў бібліятэкі і гісторыка-дакументальны

нарыс “У лабірынце лёсу і жыцця” (гісторыя сям’і Казіміра і Веры

Гарноўскіх). Старонкі нарыса знаёмілі з цікавым лёсам першага

старшыні калгаса “Чырвоны баец”, арганізаванага ў далёкім 1929 годзе ў

суседняй з Вішовам вёсцы Крукі і потым далучанага да Вішоўскага

калгаса імя М.І.Калініна. Сваімі ўспамінамі аб родных падзяліліся

Тамара Гарбулёва – дачка Казіміра Гарноўскага і яго ўнучка Галіна

Мельнічэнка. Цікавасць у нарысе прадстаўлялі дакументы і фотаздымкі з

сямейнага архіва Тамары

Гарбулёвай і Галіны

Мельнічэнкі. На аснове

нарыса была створана

электронная база дадзеных

“Гісторыя сям’і Казіміра і

Веры     Гарноўскіх”,  з

матэрыяламі якой можна было

пазнаёміцца на сайце ДУК

“Бялыніцкая ЦБС”.

      Аб гісторыі станаўлення і развіцця мясцовага СВК “Калгас

“Радзіма”, вядомага далёка за межамі не толькі Бялыніцкага раёна, але і

Магілёўскай вобласці, знаёміў альбом “Ад калгаса імя М.І.Калініна да

СВК “Калгас “Радзіма”, матэрыял да якога збіраўся на працягу многіх

гадоў.

      Папка-дас’е “Дарогу асільвае толькі той, хто ідзе па ёй”,

прысвечаная кіраўніку СВК “Калгас “Радзіма”, Заслужанаму працаўніку

сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандру Міхайлавічу

                             71
   66   67   68   69   70   71   72   73   74   75   76