Page 4 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 4
беларускім пісьменнікам Іванам Шамякіным, якая была арганізавана ў
адной з бібліятэк Магілёва. Ён падаўся Марыі Панфілаўне вельмі простым
чалавекам, цікавым субяседнікам. Пасля мерапрыемства пісьменнік
раздаваў аўтографы. Пакінуў ён аўтограф і на зборніку сваіх твораў,
прывезеным Марыяй Панфілаўнай, чым яна вельмі ганарылась. Праз усё
жыццё яна пранесла любоў да яго раманаў і, калі ў яе пыталі, творы якога
аўтара для яе найбольш блізкія, яна адказвала – творы Івана Шамякіна.
Душэўнасць, добразычлівасць, бескарыслівасць – галоўныя рысы яе
характару, таму менавіта яе некалькі гадоў запар аднавяскоўцы выбіралі
дэпутатам Вішоўскага сельвыканкама.
Пад яе кіраўніцтвам Вішоўская бібліятэка лічылась адной з лепшых
бібліятэк Бялыніцкага раёна. Паслугамі бібліятэкі ў той час карысталася
амаль 80 % насельніцтва вёсак Вішоў, Гняздзін і Крукі.
Шмат у Марыі Панфілаўны і асабістых узнагарод – Ганаровых
грамат райкама КПБ і райвыканкама, абласнога і раённага аддзелаў
культуры, каштоўных падарункаў. Таксама яна з’яўлялась агітатарам на
Вішоўскай малочнатаварнай ферме калгаса “Радзіма” і кожны чацвер, а то
і часцей, яна наведвалась на ферму, каб пазнаёміць людзей з падзеямі, якія
адбываліся ў краіне і за яе мяжой, у раёне, у гаспадарцы. Па яе словах,
прыходзіла заўсёды грунтоўна падрыхтаванай, каб даць дакладны адказ на
любое пытанне, якое цікавіла жывёлаводаў: рэгулярна праглядвала
рэспубліканскія і мясцовыя газеты і часопісы, самае цікавае занатоўвала ў
спецыяльны сшытак, рабіла выразкі. А яшчэ, па ўспамінам былых
жывёлаводаў Вішоўскай фермы, Марыя Панфілаўна была вельмі
пунктуальным агітатарам: калі па якой-небудзь прычыне ёй прыходзілась
адкладваць сустрэчу з працаўнікамі фермы, яна заўсёды аб гэтым
папярэджвала і дамаўлялась аб наступнай сустрэчы ў зручны для іх час.
На ідэалагічных семінарах і нарадах раёна сярод лепшых агітатараў
называлі і яе прозвішча.
Акрамя агітатарскай дзейнасці, Марыя Панфілаўна аказвала вялікую
дапамогу ў афармленні нагляднасці ў чырвоным кутку, выпуску “баявых
лістоў”, “маланак”… З яе лёгкай рукі, па ўспамінах былога сакратара
партыйнай арганізацыі калгаса “Радзіма” Валянціны Ўладзіміраўны
Мурашка, чырвоны куток Вішоўскай фермы лічыўся адным з лепшых у
калгасе: кідалісь у вочы з густам аформленыя наглядная агітацыя,
4