Page 3 - Вішоўская сельская бібліятэка-філіял
P. 3
Больш за 30 гадоў
бібліятэкарам у Вішоўскай
бібліятэцы працавала Канцавая
(у дзявоцтве Ражкова) Марыя
Панфілаўна, якая шмат рабіла
дзеля таго, каб бібліятэка была
прывабнай для чытачоў.
Марыя Панфілаўна
нарадзілася ў 1937 годзе ў вёсцы
Нежкаў Бялыніцкага раёна.
Сваю працоўную дзейнасць яна
пачала ў 1952 годзе, калі пасля
заканчэння Магілёўскага
культасвет вучылішча імя
Н.Крупскай пасля размеркавання
пачала працаваць бібліятэкарам
Багушэвічскай хаты-чытальні,
што ў Бярэзінскім раёне. Праз
нядоўгі час яе перавялі ў хату-
чытальню вёскі Вялікі Кудзін Бялыніцкага раёна. З 1954 года і да выхаду
на заслужаны адпачынак (1987 год) Марыя Панфілаўна працавала
бібліятэкарам Вішоўскай сельскай бібліятэкі. У хуткім часе яна выйшла
замуж за вішоўскага хлопца Міхаіла Канцавога, у іх нарадзіліся чацвёра
сыноў: Аляксандр, Уладзімір, Барыс і Міхаіл.
Пад час сваёй працоўнай дзейнасці Марыя Панфілаўна паказала сябе
вопытным, старанным спецыялістам, улюблёным у кнігу. У працы яна
была чалавекам ініцыятыўным, неабыякавым, здольным не толькі добра
выканаць запыты сваіх чытачоў, але і зрабіць вольны час вяскоўцаў больш
змястоўным і цікавым. Марыя Панфілаўна арганізоўвала і праводзіла
чытацкія канферэнцыі, круглыя сталы, дні спецыяліста, якія ў той час былі
амаль самымі папулярнымі формамі бібліятэчнай работы. Частым госцем
бібліятэкар Канцавая была і на фермах, машынным двары, куды
дастаўляла літаратуру, праводзіла гутаркі на актуальныя тэмы.
Але і сама Марыя Панфілаўна, як кажуць, не сядзела на месцы –
таксама наведвала мерапрыемствы, якія ладзілісь у раёне і вобласці. Так,
адным з яскравых успамінаў у яе жыцці стала творчая сустрэча з
3